Название | Непамяркоўныя |
---|---|
Автор произведения | Леанід Маракоў |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2012 |
isbn | 978-985-7057-13-9 |
Малая ўвайшла і са здзіўленнем глядзела на яго. Не плакала. Ён не разумеў, чаму ўсыноўленыя ім дзеці расстраляных ніколі не плачуць. Сваіх дзяцей у яго не было, але ён добра памятаў, як плакаў сам. Гадоў да дзесяці, з прычыны i без прычыны, не даваў маці спакою. Гэтыя ж дзеці, нават моцна пабіўшыся або апёкшыся, ні разу не пусцілі слязы, нібы не адчувалі болю. Нейкія нежывыя…
– Божа, пра што я? Ужо ў дзецях мерцвякі мрояцца. Усё! Спішуць! Спішуць і заб’юць! Занадта многа ведаю, занадта шмат награшыў. Занадта… Хоць… – спрабаваў супакоіць сябе кат, – хоць Бог дасюль быў лiтасцiвы да мяне. Moжa, i нездарма маліўся ўвесь гэты час. Маліўся, прасіў, тлумачыў. Можа, і нездарма…
Дзяўчынка легла ў бацькаву пасцель i пад ягоны, ужо ледзь чутны шэпт заснула.
А старэйшыя, трынаццацігадовая Лена i на год маладзейшы Слава, прахапіліся ад ягонага крыку: «Я павінен забіваць!»
Прачнуліся і ўжо не маглі заснуць. Анямеўшы ад жаху, яны ляжалі і слухалі споведзь забойцы.
Як зазвычай, кат устаў каля дванаццатай, адаспаўшы сваю норму – шэсць гадзін. Ён быў задаволены. Адпачыў і цяпер зноў зможа працаваць. Галоўнае – рукі не дрыжэлі, i гэта радавала: значыць, не спішуць, стары конь яшчэ спатрэбіцца. Кат ужо не думаў пра свае начныя раскаяннi, як, зрэшты, i заўсёды, калі ўдавалася добра адаспацца.
Па кватэры шнырылі дзеці, i ён, бы клапатлівы бацька, паглядзеў, што засталося з ежы. Бач ты, усё падмялі. Але такой бяды, ён прынясе. Вечарам, перад начною зменай…
Ён правільна адзначыў: дзеці шнырылі па кватэры. Не бегалі, не насіліся, а менавіта шнырылі. Асабліва старэйшыя. Шнырылі, шукаючы – чаго? Ён падумаў – як зазвычай, ежы. На гэты раз – памыліўся. Дзеці, найперш Лена і Слава, сноўдалі па кватэры зусім не ад голаду. Гэтай ноччу да іх прыйшла думка пра помсту. Хай ён толькі пойдзе! Яны адразу ж пачнуць рыхтавацца да суда і кары. Можна было б – дый трэба! – абысціся без суда, як без суда знікалі іх бацькі, але спярша трэба даведацца прозвішчы. Свае сапраўдныя прозвішчы! А потым ужо – пакараць смерцю. Пакараць – і квіта! Памілаванню ён не падлягае.
Цэлы дзень на пустцы Лена трэніравала руку – лупіла па затравелых купінах важкаю палкай. І вечарам, калі «бацька» прынёс смачненькае i зноў пайшоў на работу, прадоўжыла практыкаванні. Налічыўшы добрую сотку ўдараў, супакоілася: годзе, а то, чаго добрага, перастараецца і знянацку заб’е адразу.
Кат вярнуўся, як і звычайна, на досвітку. Упоцемку пад’еў, распрануўся, дастаў схаваны пад ложкам абраз, выцер яго і прыставіў да сцяны. Уздыхнуўшы, укленчыў перад ім.
Гэтага моманту i чакалі Лена са Славам. Чакалі з трывогай: баяліся заснуць. Але хваляваліся дарма: сну не было ні ў адным воку – занадта моцна ўразіла іх пачутае мінулай ноччу. Укленчаны пры абразе цень стаяў перад вачыма. I яны чакалі. Не цярпелася даведацца, хто іхнія бацькі. I галоўнае – пакараць забойцу. Яны пакараюць яго, і гэта будзе ix перамога. Перамога справядлівасці. Але спачатку – прозвішчы…
– Божа! Гэта апошні раз, клянуся! – зацягнуў кат сваю малітву.
Яго