Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік). Віктар Шалкевіч

Читать онлайн.



Скачать книгу

КІМ яны потым стануць… Але гэта было калісьці, ой калісьці… а зараз… Словам, мястэчка было маленькае, беднае… Стаяла на рацэ… Заносіла сюды часам адно закадаваных ад алкагалізму колішніх СССРаўскіх збяднелых зорак пакрыўляцца пад уласную фанаграму ў збудаваным на былым жыдоўскім могільніку Лядовым палацы, ці сквапных да грошай маскоўскіх артыстаў з лёгка распазнавальнымі серыяльнымі мордамі, ці пачынаючых склізкую спявацкую кар’еру айчынных Жанэтаў, Гюнэшаў, Пятроў, Тодараў ды Лявонаў…

      Жылі-дажывалі тут свой век шматлікія вайсковыя пенсіянеры, прывабленыя ў свой час ціхасцю і зялёнасцю гарадка і анацыяналістычнасцю мясцовага паспольства, співаліся і дагаралі самотныя ўдаўцы, а насупраць, дзверы ў дзверы з імі на адной лесвічнай пляцоўцы, жылі жанчыны без мужоў, іх, па статыстыцы, было ажно восем на аднаго самага захудалага і горшага бедалагу, асвойваліся з мясцовымі абставінамі экзатычныя кітайцы і в’етнамцы, лівійцы і жменя асобаў каўказскай нацыянальнасці, паадчыняўшы сумнеўныя рэстараны і кавярні, і існавалі ўсе тутнароджаныя, тыя, хто ў свой час не адчуў, што можна было кудысьці ўцякаць – у Еўропу ці на Усход, а потым ужо было позна, потым толькі трэба было махнуць рукою на свой лёс і пацешыць сябе самога: «А, неяк выкруцімся, да пенсіі дацягнем, павінен і тут жа нехта хадзіць па вуліцах, а там, як трэба, то на плячах занясуць…»

      Калісьці…

      Ліст да маскоўскага сябра пісьменніка Валерыя Казакова

      Ты пытаеш мяне, дарагі Валерык, як сталася, што з нашага мястэчка адправіўся ў лепшы свет кароль польскі, вялікі князь літоўскі, не вельмі любімы пыхлівымі падданымі, зарослы барадой па самыя вочы Стэфан-Сцяпан-Іштван Баторый?

      Каб табе на гэтае пытанне адказаць, я вымушаны буду, як прыгожа кажуць у нас, пачынаць ад Скідаля.

      Дык вось, мястэчка нашае было хоць маленькае, беднае, але ганаровае – са старажытнаславянскага паселішча на ўзгорку даспела і паднялося да годнасці нефармальнай сталіцы Рэчы Паспалітай некалькіх народаў пры венгры румынскага паходжання Стэфане Баторыі, ці, як яго любяць называць сучасныя неафіцыйныя гісторыкі, Сцяпане Сцяпанавічы Батуры. І я, карыстаючыся ў тым ліку і іх досведам, паспрабую табе нешта распавесці пра ягонае жыццё, дзіўную смерць і ўва што гэта вылілася нашаму мястэчку.

      Кароль ён быў не дынастычны, а выбарны, запрошаны, як бы зараз акрэслілі – кароль-менеджар. Далі яму панышляхта ў якасці бонуса жонку – Ганну Ягелонку – непрыгожую і нашмат старэйшую за яго. Кабецінай Ягелонка была рэлігійнаю, хадзіла да касцёла, гаварыла пацеры, часта і многа спавядалася, а гэтыя самыя рэчы, якімі любяць займацца наважонцы, яе, наколькі спраўджаныя крыніцы падаюць, не цікавілі ўвогуле, так што маладому мужу Сцяпану Сцяпанавічу нічога не заставалася рабіць, ажно толькі ваяваць з суседзямі, паляваць ды цішком цёгацца па чужых бабах. Да таго ж ён не гаварыў на «шипучем змеином языке», у сэнсе – не ведаў польскае мовы, затое, на зайздрасць