Название | Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі |
---|---|
Автор произведения | Міхась Міхалевіч |
Жанр | Хобби, Ремесла |
Серия | |
Издательство | Хобби, Ремесла |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7180-09-7 |
Вёска Вілейка (6 км/501) Докшыцкагараёна Віцебскай вобласці
Вольга Макараўна Лях,1924 г. н., мясцовая:
…Усе завуць мяне Волька. У Вілейцы было 73 хаты. Нарадзілася я ў 1924 г. на футары Мядзель за 3 кілометры адсюль, у старану Хацені. У Вілейцы пашла ў першы клас у школу. Было тут многа Шынкевічаў, Ляхі былі. Дзяцей было ва ўсіх памногу – па шэсць, па сем. Раку звалі Вільля. Даўней у Вільлі лавілі ракаў. Я сама баялася, а лавіла сястрычка мая. Яны, гэтыя ракі, абычна жылі там нейдзе пад берагам. Дык яны рукамі іх даставалі. Рыбу лавілі на вудачку. Усякія былі – платва была. Вільля і тады не такая ж вялікая была, але чыстая. А цяпер жа гэтая бабры заглушылі яе і ўсё. І канчаецца наша рака. А такая рэчка была. А так нічаго не рабілі тут нашай рацэ – ні міліарацыі, не спрамлялі.
…А яшчэ мой папа сплаўляў плыты ў Вешках. Дык рэчка ж тады была шырокая. Тут у нас у Вілейцы не такая шырокая, як была ў Вешках, цяпер зарасла саўсем. Ён сплаўляў лес сколькі там паложана кілометраў, а потым далей другія людзі гналі…
Нашай царкве лет чатырыста. Паначалу яна была касцёл, а патом ужо перастроілі на цэркву. У Вілейке цяпер адны праваслаўныя, католікаў ураждённых няма, ёсць адна прышлая. Пры Саветах царкву закрылі, прыйшлі немцы – і зноў адкрылі. Бацюшка прыязджаў з Мільчы сюды, кілометраў за дзесяць, к нам служыў, і на прастольныя святы. Ад нашай Вілейкі ў пяці кілометрах была граніца польская, а мы былі бальшавікамі, калхознікамі, звалі гэдак. Як пры немцах адкрылася граніца, нашы людзі туды хадзілі, каб купіць што, прыабрэсці з яды. Зярно якое, голад жэ быў. Там жа аднаасобнікі былі, за Польшчай жылі, былі багацей. Ездзілі да радні і мы аж у Мядзельскі раён, там былі маміны дваюрадныя. Нашы прадзеды былі з Мядзельшчыны, купілі тут зямлю, таму футары пасёлак такі і называлі то Мядзельшчына, то Мядзель.
…Спачатку мы жылі аднаасобна, а потым сталі ўсё абагуліваць у калхоз. Мне было пяць годзікаў, а запомніўся мне наш конь. Жарабок быў чорны, добра помню, а тут лысы, дык уцёк з гэнага калхозу.