Название | Трынаццаць дзён (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудласевіч |
Жанр | Поэзия |
Серия | |
Издательство | Поэзия |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7021-57-4 |
Колькі іх, памерлых, загінуўшых? Нас, жывых, – жменька. I ўсе яны чакаюць, каб мы дапамаглі ім сваёю малітваю. Ім не было калі спавядацца, пакласці на сябе хроснае знаменне, яны загінулі за нас, а мы павінны адмаліцца за іх.
Гучала песня, цудоўная шчымлівая мелодыя на словы Гамзатава пра салдат, якія ляцяць журавамі ў вечнасць.
О, Госпадзе, веру ў тваё ўваскрэсенне! Яны ўстануць аднойчы ўсе да аднаго: святыя і пакутнікі, тысячы простых людзей, загінуўшых за Тваю справу. Устануць аднойчы мае продкі, усе адышоўшыя прыйдуць, уваскрэснуць памерлыя, Госпадзе, і без Твайго імені на вуснах, Госпадзе, даруй ім, я жыву таму, што яны пакутавалі, ім, можа, не было калі памаліцца, але яны сумленна пражылі жыццё, Госпадзе, не пакінь іх!
Веру ў Тваё ўваскрашэнне, верую ў Цябе, Ісусе Хрысце, бачыў сёння ў царкве: ТЫ ЖЫВЫ І ВЕЧНЫ!
Няўжо і ад мяне залежыць, каб яны ўваскрэслі? Няўжо і я магу наблізіць царства нябеснае? Вечнае царства…
Прыйшла жонка. «Можа па сто грамаў на вячэру?» – спыталася яна. Як мне не хацелася разбаўляць настрой гарэлкай, але, баючыся, што яна зноў пакрыўдзіцца, я пагадзіўся.
Мы селі за стол. Яна парэзала дробнымі скрылікамі сухую каўбасу, дастала з лядоўні салат і зняла з пліты гарачую бульбу, ад якой падымалася пахкая пара, а я наліў у шклянкі гарэлкі.
– Давай, за нашу сям’ю, за нас і за сына! – дзынкнула шкло.
Выпілі. Я расказаў жонцы, што бачыў у царкве. Ужо каторы раз за гэтыя суткі глядзеў на яе і не пазнаваў. Мне было дзіўна: чаму раней мы не разумелі адно аднаго? Нібыта гаварылі на розных мовах. Увогуле, чаму людзі не могуць паразумецца? Не таму, што ў іх няма жадання (пры адсутнасці жадання не ідуць на кантакт), а таму, што жывуць на розных паверхах быцця і спрабуюць зносіцца паміж сабой: чуюць урыўкі слоў і сказаў, але не знаходзяць сувязі, не бачаць твару таго, хто гаворыць, не ўлоўліваюць адценняў інтанацыі… Гэта тое ж самае, што чытаць тэкст з аднымі галоснымі або зычнымі. Вельмі цяжка зразумець адно аднаго, калі там, дзе ў першага над галавою столь, у другога тое ж месца ўжо пад нагамі. Немагчыма, жывучы на розных паверхах быцця, аднолькава бачыць ісціну: з вышыні Эйфелевай вежы чалавеку адкрываецца ўся панарама Парыжа; са скляпення ён бачыць смецце перад акном ды мураша, які ўзбіраецца па травінцы.
Людзі, што жывуць на розных паверхах быцця, ніколі не зразумеюць адно аднаго: паразуменне бывае толькі на лесвіцы, калі адзін апусціцца, а другі падымецца – так адбылося і ў нас, праўда, я не ведаю: хто зрабіў ласку і хто першы падняўся ці апусціўся да другога? Аказалася, што мы ўдваіх хочам аднаго і таго ж. Яна гаварыла маімі словамі, гаварыла тое, чаго я намагаўся ад яе чатыры доўгія гады.
– Не трэба нічога ўскладняць, – гаварыла жонка. – Калі гэта бутэлька, як яе ні круці, усё роўна яна і застанецца бутэлькай, але лепш, каб яна стаяла на донцы. Можна, канечне, паспрабаваць паставіць і на рыльца, але рана ці позна яна ўпадзе,