Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека

Читать онлайн.
Название Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор произведения Леанід Дайнека
Жанр Детская фантастика
Серия Кніжная паліца школьніка
Издательство Детская фантастика
Год выпуска 1994
isbn 821-161-3933-12-9



Скачать книгу

Жыві, як калісьці казалі нашы продкі, дамаседна.

      Яе вочы глядзелі на Гая з каханнем, з цеплынёй і праніклівасцю. Яе вочы, здавалася, хацелі нырнуць у самую глыбіню ягоных вачэй. Шаснаццаць год прайшло, як яны ўзялі шлюб, як цела ад цела агнём занялося, а Гай Дубровіч і сёння ў час кароткіх ці доўгіх разлук (а ён часта ездзіў і лётаў у навуковыя камандзіроўкі) з трапятаннем, быццам зялёны юнак, чакаў сустрэчы з жонкай. Бярозка таксама кахала яго, і ў іх нарадзіўся сын Клён, Клён Дубровіч.

      Тут самы час даць адно тлумачэнне. Вялікая Эра Плюралізму вызваліла людзей духоўна, Чалавек мог рабіць усё, што лічыў патрэбным, чалавечным, што не ўціскала волю суседа або цэлай грамады. Такое, вядома, далося няпроста, бо ў геннай памяці зямлян заставаліся не толькі любоў, спагада, але і нянавісць, зло, прага чужых слёз і крыві. З экстрэмістамі-забойцамі, напрыклад, чалавецтва развіталася жорстка, хоць і згодна іхняму пажаданню – у адноўленым Калізеі ў Рыме некалькі дзён ішлі гладыятарскія баі. Тыя, каму нецікава было жыць на мірнай планеце, нецікава было паміраць сваёй смерцю, выйшлі на арэну. Іхнімі праціўнікамі былі мутанты, гіганцкія ваўкі і сабакі, што пладзіліся непадалёку ад Чарнобыльскага саркафага. Дык вось адной з праяў духоўнага вызвалення была магчымасць кожнага, хто пажадае абраць сабе і сваім нашчадкам новае імя і прозвішча. Не ўсе зрабілі такое, але Гаеў прапрапрадзед, які жыў і працаваў у лесе, назваўся Дубровічам і імя адпаведна прыдумаў «лясное» – Ясень. З таго часу і вядуцца імёны Гай, Пушча, Бярозка, Шыпшына, Клён. Праўда, разам з гэтым кожнае немаўля роду Дубровічаў атрымлівае і хрысціянскае імя.

      – Не, Адзіная, – сказаў Гай жонцы, – хавацца я не буду. Кожны мужчына павінен аднойчы сустрэцца з Вялікім Жахам. Калі яны мяне там, – ён тыцнуў пальцам угору, – прыкмецілі, заўважылі, вылучылі з мільярдаў зямлян, значыць, надышла мая чарга. І тут ужо нічога не паробіш. Зарыйся хоць на марское дно – знойдуць… Галоўнае, ты не хвалюйся. Усё, як і заўсёды, будзе добра.

      – Што ж ты думаеш рабіць? – спытала Бярозка ціхім голасам, і твар у яе задрыжаў.

      – Паеду на верталётную пляцоўку. Адтуль палячу ў Дом Пераўтварэнняў.

      – І кім ты хочаш стаць, Адзіны?

      – Зраблюся пчалой. Я так даўно не быў на сапраўдным лузе, не бачыў кветак.

      – Зайздрошчу табе, – уздыхнула Бярозка. – Убачыш луг, матылькоў, стракоз, расу на траве… Я б таксама паляцела, але на гэты год, на жаль, ужо не маю права на пераўтварэнні – шэсць разоў пераўтваралася. Ніколі не адгадаеш, кім я была апошні раз. Ну паспрабуй адгадаць.

      – Вавёркай, – пацалаваў яе Гай.

      – А вось і не. Зязюляй, – усміхнулася Бярозка. – Так добра было кукаваць, седзячы на галінцы. Галінку вецер калыша, хмары бягуць над лесам, а я – «ку-ку» ды «ку-ку»…

      – Не падкінула яечка ў чужое гняздо? – хітра прыжмурыўся Гай.

      – Я ў цябе добрая зязюля, выхаваная, – прылашчылася да яго жонка і адразу ж спахмурнела. – Глядзі, не забывай, Адзіны, што Вялікі Жах прыходзіць уначы.

      – Не бойся, я ўсё помню, –