Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн.
Название Казкі для дарослых (зборнік)
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-091-5



Скачать книгу

скай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да жанчыны ў сне, гаворыць з ёю, спачувае, перапытвае – ці сапраўды той так важна займець сваё дзіця, а потым кажа, што і як трэба зрабіць, каб дзіця нарадзілася. Акром парадаў, звязаных з прыродаю чалавечых целаў, Вікторыя сарамліва просіць нейкую драбязу для сябе. Зазвычай яна кажа пра дзве белыя лілеі, якія трэба занесці на Кальварыйскія могілкі і пакласці на магілу Вікторыі. Усе, каму яна абяцала дапамагчы, атрымалі дапамогу. Хто нараджаў дзіця і забываўся пра Блакітныя вочы ды не выконваў просьбы, не дзячыў Вікторыі, таго яна жорстка карала. Зноў жа з’яўлялася ў сне, зноў папярэджвала пра кару і потым на яве ламала жанчыне руку ці нагу. Апошнім часам Вікторыя Кальварыйская мала каго нявечыць, бо імя ейнае і справы, дзякуючы жанчынам, што з яе дапамогаю здолелі нарадзіць, набылі вядомасць як у Мінску, так і ўва ўсёй Беларусі. Таму і белыя лілеі ляжаць на кальварыйскай магіле Вікторыі-дапаможніцы цэлы год. Першай, да каго дапаможніца з’явілася ў сне, была спявачка з касцёльнага хора – Ядвіся. Яна добра ведала старую бабу Вікцю. Над труною Вікторыі яна ціха папрасіла: «А цётачка Вы наша, а Вікцечка, а калі Вы трапіце на нябёсы блакітныя, а калі ўбачыце там каго, ды папрасіце дзіця для мяне, бо без дзіцяці я чэзну ды марнею і змарнею ўшчэнт…» Праз некалькі дзён Ядвіся пабачыла ў сне Блакітныя вочы цёткі Вікторыі, якая паабяцала ёй дапамагчы. Неўзабаве харыстка зацяжарыла, а пазней лёгка і без усялякіх праблемаў нарадзіла дачушку Антосю. У Ядвісі з Антосяй усё ішло найлепшым чынам, ажно пакуль зноўку ў сне не з’явіліся Блакітныя вочы. Вікторыя была злая, сказала, што пакрыўдзілася, бо не атрымала дзвюх лілеяў, а таму Ядвіся раніцаю зломіць два пальцы на правай руцэ. Ранкам жанчына паслізнулася на ганку хлебнай крамы, упала і знявечыла акурат два пальцы на правай руцэ. Пасля бальніцы яна паехала на могілкі, купіла па дарозе дзве лілеі і паклала Вікторыі пад помнік. Так пачалася дапамога бяздзетным жанчынам Вікторыі Кальварыйскай. Дапамагала яна шмат. Удзячныя людзі назбіралі грошай і паставілі на могілках новы і вялікі помнік сваёй дапаможніцы. Цікаўныя даследчыкі вывучылі і апісалі жыццё Вікторыі Кальварыйскай. Як высветлілася, у жыцці ейным было самае сапраўднае дзіва… Бог уратаваў Вікторыю і яе сына. Яна тады працавала на заводзе разам са старэйшым з яе трох сыноў. У іх цэху вырабляліся карпусы для тэлевізараў. На заводзе абвяшчалі працоўныя суботы і нядзелі. Адмовіцца ад працы ў выходныя было немагчыма, але можна было падмяніцца – памяняцца працоўнымі днямі з кім іншым. Вікторыя падмянілася на суботу, каб разам з сынам паехаць з Мінска ў Рубяжэвічы. Тамака сын граў на касцёльным аргане. Ксёндз бачыў у ім свайго новага арганіста, бо стары зрабіўся зусім нямоглы.

      Хлопец граў на аргане, маці малілася, а ў гэты час на іх заводзе адбыўся страшэнны выбух. У сутарэннях пад цэхам, дзе выраблялі карпусы для тэлевізараў, пачаўся пажар. Полымя ахапіла бочкі з лакам. Яны выбухнулі так, што ўзнялі ўгору ўсе перакрыцці і дах. А потым усё разам з дахам абрынулася ў сутарэнні. Цэх разам з рабочымі ператварыўся ў гурбу друзу. У адзін момант загінула блізу трохсот чалавек. Вікторыю разам з сынам пільныя следчыя шматкроць выклікалі на допыты. Чаму з’ехалі? Чаму памяняліся з гэтымі людзьмі зменаю, а не з якімі іншымі? Можа, вы нешта ад некага пачулі, і таму вырашылі не хадзіць у тую суботу на завод? Пасля выбуху і ўратавання Вікторыя займела непахіснае перакананне, што яе і ейнае дзіця выбраў і ўратаваў Бог. Нашто? Каб яна ўсім пра выратаванне распавяла і да апошняга ўздыху свайго дзячыла Богу.

      Менавіта Вікторыя дамаглася, каб у Мінску зноў адчынілі касцёл, які быў зачынены адразу пасля Другой Сусветнай вайны. Дзякуючы Вікторыі на Кальварыйскіх могілках быў наведзены парадак, адчыніўся касцёл і зайграў арган. Непадалёк ад таго касцёла і пахавалі Вікторыю. Яе аплакалі і паціху сталі забываць, але яна пачала з’яўляцца ў снах да бяздзетных жанчын, пачала іх суцяшаць і дапамагаць. Жанчыны, што бачылі Вікторыю Кальварыйскую ў снах, казалі мне: у нечым яна нагадвае анёла. У яе няма анёльскіх крылаў, але Блакітныя вочы дакладна маюць анёльскі колер.

      Выгнанне з ложкаў

      Муж прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкам. Муж б’е жонку і выганяе каханка. Той прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкай. Б’е жонку і выганяе каханку. Тая прыходзіць дамоў і заспявае мужа з каханкам. Б’е мужа і выганяе каханка. Той вяртаецца да сваёй, нядаўна пабітай за здраду, жонкі.

      Чырвонае сэрца

      Мужчына яшчэ заставаўся ў жанчыне, але абое ўжо знерухомелі. Мужчына ляжаў, прытуліўшыся да жанчыны, і слухаў сваё сэрца. Яно грукатала, ды так моцна, што здавалася вось-вось выскачыць з грудзей. Сэрца і вырвалася з грудзей. Чырвонае сэрца выскачыла з мужчынскіх грудзей, узнялося пад столь і ўпала на жаночую шчаку. Жанчына павярнула голаў, шырока раскрыла рот і праглынула Чырвонае сэрца. Мужчына так прыціснуўся да жанчыны і так у ёй торгнуўся, што Чырвонае сэрца выскачыла ў жанчыны