Название | Анамалія (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Алесь Бычкоўскі |
Жанр | Героическая фантастика |
Серия | Калекцыя беларускай фантастыкі |
Издательство | Героическая фантастика |
Год выпуска | 2012 |
isbn | 978-985-6906-59-9 |
– Сустракацца з фюрэрам?
– Так, – абрадваўся доктар. – Вы абгрунтуеце развіццё Рэйха з пазіцыі вашай эпохі, распавядзеце пра будучую славу Германіі і арыйскай расы, і я гарантую, вы станеце лепшым сябрам Гітлера і Гімлера!
Вацлаў пакратаў далонню галаву, правяраючы, ці не паехаў дах. Ніколі ў жыцці тэрарысты не прад’яўлялі ТАКІХ патрабаванняў заложніку.
– Дазвольце спытаць, – Кравец перавёў дых. – На якім вы свеце?
– А вы? Вы ўсведамляеце, дзе зараз знаходзіцеся?
Вацлаў раззлаваўся. Яго раздражняла, што злодзеі або фанатычныя вар’яты, або прыкідваюцца імі.
– Людскіх патрабаванняў у вас часам не знойдзецца? Там, вызваліць таварышаў з турмы, спыніць забруджванне навакольнага асяроддзя, прадставіць чамадан долараў і самалёт, ці іншае.
– Шкада, – коратка сказаў, нібы адрэзаў Зільге. – Да паразумення нам далёка. У размову ўключыўся групенфюрэр.
– Дазвольце мне, – папрасіў ён доктара Зільге, потым падсунуў Вацлаву планшэт з маршрутам разведчыка. – Што гэта за карта?
“Чытаць не ўмееце, на некалькіх жа мовах”, – падумаў Кравец.
– Частка плану сумесных тактычных вучэнняў войскаў паўночна-атлантычнага альянса і аб’яднаных сіл Усходняй Еўропы і Расіі. Прыглядзіцеся, вы ў надзейных цісках.
Лутцэ пераглянуўся з доктарам.
– Вы ўсур’ёз лічыце, Зільге, наш палонны прыляцеў з будучыні?
– Упэўнены, групенфюрэр.
– Дык на чым ён прыбыў?
– Вось і спрабуем высветліць…
Пакуль афіцэры размаўлялі, Святлана хуценька перакінулася з Вацлавам некалькімі словамі.
– Не разумею, аб чым размова, таварыш Кравец, але вы ў сур’ёзнай бядзе.
– Сам бачу.
– Я паспрабую вас вызваліць, а вы дапамажыце мне адсюль уцячы.
– Згодны. Тэрарыстаў шмат?
– Калі маюцца на ўвазе карнікі, у райцэнтры іх атрад, але ёсць яшчэ паліцаі. Яны яшчэ горш.
– Хто яны насамрэч?
– Паліцаі з нашых, вядома, а вось эсэсаўцы з Германіі.
Вацлаў застагнаў, апусціўшы вочы долу, і ледзь стрымаў мацюкі.
– Пачакайце! – здагадаўся Зільге. – Я бачу вырашэнне праблемы. Гэты чалавек з будучыні звычайны салдат! Гер Лутцэ, ды ён сам не цяміць, як сюды патрапіў!
Доктар вельмі ўзрушыўся.
– Паслухайце, – ён звярнуўся да Вацлава. – Мы не патрабуем звышнатуральнага. Адкажыце, вы калі ішлі па лесе, сустракалі дзіўны туман, рэзкі, густы, зусім без вільгаці?
– Так, – згадзіўся Кравец.
– Вось яно, – доктар плескануў далонямі. – Анамалія, шаноўны Лутцэ, разрыў у часе. Скажыце, вы зможаце нас правесці на тое месца заўтра?
Зладзеі самі просяцца ў капкан. А раз так, ён зможа прывесці вар’ятаў да сваіх. У сэрцы Кравец парадаваўся.
– Згодны, – Доктар задаволена пацер рукі.
– Зільге, я слабы ў вашай навуцы, – пачаў групенфюрэр. – Мяне адольвае здаровы скепсіс. Вы ўпэўнены ў выніках паходу, адкажаце за бяспеку людзей?
Вочы доктара ліхаманкава