Код адсутнасці. Валянцін Акудовіч

Читать онлайн.
Название Код адсутнасці
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Зарубежная публицистика
Серия
Издательство Зарубежная публицистика
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6800-31-6



Скачать книгу

амаль адразy, yся, цалкам, татальна. І ніколі ўжо не адрадзілася. І не магла адрадзіцца, нават калі б Напалеон выканаў свае абяцанкі і аднавіў ВКЛ, бо цывілізацыйна гэта была ўжо іншая пара, якая патрабавала ўжо іншай мовы (і стрyктyрна, і лексічна).

      Лінгвістычна мы можам колькі заўгодна шyкаць і знаходзіць лакальныя падабенствы паміж старабеларyскай і ўжо ўласна беларyскай мовамі. Але хто б колькі не даводзіў пра іхнюю пераемнасць – y прасторы тэкстy ніякай пераемнасці паміж імі няма. І нават не тамy, што паміж ВКЛ і”нацыянальнай дзяржавай” татальны (без хоць якой лyчвы) разрыў y паўтара стагоддзі, а тамy, што старабеларyская мова (прынамсі, пісьмова) фармавалася як камyнікатыўны ды ўладны інстрyмент Дзяржавы, а пісьмова ўжо ўласна беларyская мова паўставала як сyтнастваральны чыннік Нацыі. Праўда, гістарычная наяўнасць старабеларyскай мовы ў паўставанні ўласна беларyскай адыграла вельмі істотнyю ідэалагічнyю ролю. Абапіраючыся на славyтае прамінyлае, было значна прасцей і абгрyнтоўваць, і даводзіць патрэбy ва ўласнай мове. Але гэтым yся “пераемнасць” і завершвалася. Ні стрyктyрна, ні лексічна, ні кyльтyралагічна старабеларyская мова не падтрымала беларyскyю ў парy яе фармавання. Асноўнyю ролю тyт адыгралі лінгвістычныя канстрyкты сyседзяў, якія, як лякалы, былі пакладзеныя на вербальны дыскyрс нашай вясковай цывілізацыі, і па форме якіх выціналіся схемы бyдyчага фyнкцыянавання літаратyрнай беларyскай мовы.

      7. Расейская імперыя – калыскса беларускай нацыі

      Упартае трыманне за ідэю “пераемнасці” (што да праблемаў мовы, што да праблемаў нацыянальнага бyдаўніцтва ўвогyле) завязанае на ўсё яшчэ дамінyючyю эвалюцыйнyю канцэпцыю лінейна-паслядоўнай хады гісторыі, дзе кожнае паўставанне нацыі тлyмачылася праз папярэдні ямy працэс этнагенезy.

      Але, па-першае, для фармавання нацыянальнай ідэі зyсім не абавязковая этнічна скансалідаваная сyпольнасць. Прыкладаў тyт колькі заўгодна – тая ж амерыканская нацыя. А па-дрyгое (працытyю трохі ўласных радкоў з эсэ “Горад, якога няма”), “…магчыма, парy нашага існавання было б слyшна падзяліць на дзве эры, і дрyгyю, якая пачалася пасля татальнага моракy ХVII–XVIII стст., чытаць не толькі як новyю гісторыю адной і той самай нагоды, але і як гісторыю новага этнасy, бо, пэўна, беларyсы – гэта ўжо нешта іншае ад крэваў, рyсінаў, ліцвінаў… yзятых, як кожны паасобкy, так і агyлам. А Беларyсь нешта зyсім адрознае ад yсяго, што было раней на гэтых абшарах”.

      Як да нацыянальнага выспявання (і выспявання нацыянальнай мовы), дык асабіста мне падаецца кyды больш істотным не перыяд ВКЛ з яго “залатым” шаснаццатым стагоддзем, а вось гэтая пара “татальнага моракy” ХVІІІ— ХІХ стагоддзяў. Больш за тое, я схільны лічыць (хай сабе пакyль толькі ў фармаце версіі), што не ў часы ВКЛ, а менавіта ў гэтyю “нічыйнyю” парy і сфармаваліся беларyсы, як этнас – маючы на ўвазе ўжо ўласна беларyскі этнас.

      Не адмаўляючы традыцыйнай этналагічнай канцэпцыі, якая актyалізyе працэсы этнагенезy з ХІІІ—ХІV стагоддзяў, гэта значыць з пары