Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч

Читать онлайн.
Название Кніга пра Нішто (зборнік)
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Философия
Серия Collegium Sarmaticum
Издательство Философия
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6991-92-2



Скачать книгу

да восені лісток мысліць і пачувае сябе дрэвам.

      Можа, яно і добра, што я-чалавек тоесніць сябе з феноменам чалавека, бо з гэтага ён мае хоць нейкі аптымізм быцця.

      Мною жыццё не вершыцца, – кажа ён. І яму лягчэй адыходзіць у невараць.

      Але не толькі знікаць у небыцці – трываць быццё яму лягчэй і весялей, калі ён атаясамляе сябе з усёй гісторыяй людства, з усёй культурай і цывілізацыяй, з усім мысленнем і ўсёй прыгажосцю, створанай чалавекам… Які я вялікі і магутны, які я разумны і здольны, – думае задзіночаны з усім людскім я-чалавек і пачувае сябе трохі бясконцым і трохі вечным. І затым з гэтага пачування хапаецца выдумляць сябе ўжо зусім бясконцым і назаўжды вечным…

      Вядома, пры жаданні можна цешыць сябе рознага кшталту містычнымі надзеямі на працяг свайго бытнавання ў іншых вымярэннях, светах, быццях альбо – матэрыялістычнымі версіямі пра прысутнасць у целе будучыні вартымі рэшткамі сваёй творчай дзейнасці, уласнай духоўнай энергіяй ці хаця б нашчадкамі роду, але як у гэтых, так і ў мностве іншых варыянтаў самых мудрагелістых прыдумак я-чалавек як цэлае анігілюецца і пераходзіць у іншую якасць. І калі нават гэтая іншая якасць, згодна праекту прыдумкі, не паглынае наўсцяж я-чалавека, а ўтрымлівае нейкія прыкметы ягонай экзістэнцыі, дык усё гэта ўжо нешта прынцыпова адрознае ад таго, чым быў я-чалавек… Зусім не тое, чым ён быў.

      Аднак нават такое нішчымнае суцяшэнне, якое абапіраецца на гіпатэтычную магчымасць перасялення калі не ўсяго я-чалавека, дык хаця б нейкага яго элементу ў вечнасць, выдае на суцяшэнне дзеля суцяшэння. Рэч не ў тым, што няма куды перасяляцца – няма што перасяляць. Я-чалавек рэалізуе ў тут-быцці сябе як магчымасць самога сябе – цалкам. Напрыканцы ў ім не застаецца нічога з таго, што патрабавала б яшчэ аднаго ці некалькі тэрмінаў быцця, тым болей – вечнасці. Напрыканцы я-чалавек дасягае не толькі мяжы свайго розуму, краеня сваіх жаданняў, але і скрані магчымасцяў сябе ўвогуле. Няма ў ім чаму жыць далей нават тут, дзе ён цяпер жыве. Патэнцыял яго меры вітальнасці вычарпаны дарэшты. Дзейна, біялагічна, сацыяльна, інтэлігібельна…

      Быць – гэта значыць, адбыцца. Цалкам.

      Праз дарогу ад хаты, дзе я нарадзіўся і асталеў, за высокім каменным мурам пачыналіся старыя, зарослыя могілкі. Як толькі мне было дазволена перабягаць праз дарогу, увесь вольны час я бавіў з сябрукамі на могілках. Яны былі для нас дзіцячай пляцоўкай, садком, піянерлагерам, стадыёнам… Там мы гулялі ў хованкі, індзейцаў, футбол, карты… Пазней там сустракаліся і гулялі з дзяўчатамі. На ўжо ледзь прыкметных магільных капцах добра спелі суніцы. Яны былі буйнымі і салодкімі. Больш буйнымі і салодкімі за звычайныя – ці гэта нам толькі здавалася, бо патрэбна была пэўная адвага, каб ласавацца ягадамі з капцоў над дамавінамі, хай сабе і спарахнелымі.

      Могілкам было некалькі стагоддзяў, і пад нашымі нагамі спрэс пластаваўся чалавечы прах. Але калі не лічыць рэшткаў збуцвелых каменных крыжоў ды плітаў і рудых ад іржы жалезных агароджаў, запакаваных у густое кустоўе,