Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Дванаццаць актаў (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Эротика, Секс
Серия Электронная кнігарня
Издательство Эротика, Секс
Год выпуска 2017
isbn 987-985-7165-13-1



Скачать книгу

Каб з лагера выгналі?..

      – А-а-а!.. – галёкала Зоська.

      Ні лагернага начальства, ні важатых блізка не было. Нерашуча пакульгаўшы па беразе і не ўбачыўшы нікога, хто б паспеў на дапамогу, Блонька ў адзежы палез у ваду. Плаваць ён, аказалася, ці зусім не ўмеў, ці ўмеў не надта. Я гэта зразумеў, калі, махнуўшы разы тры-чатыры рукамі, ён каменем пайшоў на дно.

      “Ну і прыдурак!” – падумаў я, паднырваючы пад сетку, дзе мяне раптам перавярнула, бо я зачапіўся ў спешцы за дрот трусамі, і здорава прадрапала ад пахвіны да каленяў. Вылузнуўшы з трусоў і пакінуўшы іх пад вадой на дроце, я даганяў і даганяў Блоньку, якога зносіла рака ў далёкае Балтыйскае мора – і Зоська, галёкаючы так, нібы не на ўсё ёй чхаць і пляваць, са мной Блоньку даганяла, і яшчэ дзясяткі два піянераў з піянеркамі, але рака была хутчэй за нас… Хуткая рака…

      Блоньку вылавілі кіламетра за паўтара ад лагера, пад мостам, да адной з бетонных паляў якога рака Блоньку прыбіла, не данесла да мора… Зрэшты, ніколі ў мора ён і не хацеў, і песень марскіх не спяваў ніколі.

      З рэчкі мяне, не зважаючы на тое, што голы, у адным ручніку, зацягнулі за вушы ў медпункт. Там стаяла белая шафка з інструментамі і лекамі, белая тумбачка, белы зэдлік і два нікеліраваныя ложкі – на выпадак каранціну. Паколькі ні са свінкай, ні з больш сур’ёзнай інфекцыяй ніхто з піянераў і піянерак у каранцін не патрапляў, ложкі ў медпункце былі сто разоў перамененыя, перанесеныя з палат, самыя даламаныя. Таму медсястра Таццяна Савельеўна займалася з начальнікам лагера тым жа, чым займалася піянерважатая Святлана Мікалаеўна з важатым-баяністам, з тапельцам Блонькам, таксама ў лесе, за мурашнікамі. Але выключна ноччу – і не надта месячнай. Начальнік лагера меў досвед у гэтым далікатным занятку, быў вельмі асцярожны – нам ніяк не ўдавалася ў злучцы з Таццянай Савельеўнай яго сфатаграфаваць.

      Таццяна Савельеўна, беленькая ў напаўрасшпіленым беленькім халаце, кругленькая ў ім і пухленькая, падсадзіла мяне на тумбачку, села на зэдлік перада мной і стала фарбаваць мае яйчыкі ёдам.

      Ведаеце, як шчыпле ёд падрапаныя яйчыкі? Паспрабуйце, падрапайце і памажце – гэта запамінаецца.

      Ні боль у пахвіне, ні страх, якога наглытаўся я з вадою і які, халодзячы ўсяго мяне, боўтаўся ў жываце: “А што цяпер будзе?.. Выганяць?.. Арыштуюць?.. Засудзяць?..” – не раўняліся са здранцвеннем, з якім глядзеў я зверху ў выраз белага халата Таццяны Савельеўны, студэнткі медыцынскага інстытута, дзе вучылася яна на педыятра, бо мела схільнасць да дзяцей. Пад напаўрасшпіленым халатам Таццяны Савельеўны наскрозь, да бездані, да белага сядзення зэдліка з карычнева-кучаравай шчотачкай на ягоным крайку, не было нічога. Толькі бела-мучное, тварожнае цела, толькі ўся яна сама. І перад маімі вачыма, слепячы іх, навісалі над безданню дзве бела-мучныя снежкі, дзве тварожныя гурбы з прылепленымі да іх буйнымі, пупырыстымі, сокам сцякаючымі малінінамі.

      – Пашчасціла табе, Раман, што з раманчыкам застаўся, – не адрываючыся ад сваёй, можна сказаць, велікоднай забавы, з прыдыханнем сказала Таццяна