Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Дванаццаць актаў (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Эротика, Секс
Серия Электронная кнігарня
Издательство Эротика, Секс
Год выпуска 2017
isbn 987-985-7165-13-1



Скачать книгу

не робіць, адзеты як пудзіла, не губіце, не губіце, адзін ён у мяне.

      – Люба, забяры Іру спаць, канфет дай ёй, я тут з бабай сам разбяруся.

      Доўга яшчэ з кухні чулася завыванне і галашэнне Дорашыхі і глухі бубнёж бацькі. Пра што дамовіліся, Іра не даведалася, але Дораш застаўся ў вёсцы, хадзіў калоць свіней усёй акрузе, гэтак жа забіваў іх адным ударам, так што ні кроў, ні мяса, ні сала, ні вантробы не псаваліся, гэтак жа выпіваў па кубку свіное крыві, нацадзіўшы яе з-пад свінога сэрца.

      Праз два тыдні Іра ўсё ж асцярожна выехала з хаты на ровары. Ніхто з яе не засмяяўся, і толькі, праязджаючы ля талашовага селішча, Іра пачула, як старая Талашыха сказала:

      – Вось урод, яна ж дзіця дзіцем, яна і не разумее, што ён зрабіў.

      Зрэшты, што ён зрабіў, расказалі Іры хлопцы, якія ўжо ў першым класе ведалі болей, чым ім трэба было.

      Дораша Іра абыходзіла пятай дарогай, і заўважыўшы недзе рудую шапку з хвастом, уцякала чуйдух. І ён не чапаў яе, адварочваўся, сыходзіў, відаць, памятаючы дамову паміж маці і Ірынымі бацькамі. Але потым усё часцей і часцей стаў трапляцца Іры на вуліцы, і ўжо не адварочваўся, разглядаў тымі самымі, чорна-чырвонымі, сумнымі і цяжкімі вачыма.

      Іра перастала спаць, па начах ёй здавалася, што пад ложкам затаіліся зялёныя ватныя коўдры, яны растуць, растуць, абдымаюць яе і душаць, душаць. Асабліва справы зрабіліся кепскія, калі Дораш падсцярог яе каля клуба, схапіў, запхнуў у дрывотню і ўсё аблапаў, а потым, прыціснуўшы да сцяны, доўга ківаўся на ёй, як «лодачка на моры».

      Іра маўчала, сціснуўшыся ад страху і сораму, а Дораш шаптаў ёй на вуха:

      – Не бойся, бурацінка мая, маленькая, я табе нічога не зраблю, пакалываемся трохі і пайду. І не расказвай нікому, бо бацькам тваім і так сорамна, праходу не будзе.

      Сыходзячы, Дораш сунуў Іры цукерку-смактушку. Цукерка, відаць, даўно валялася ў Дораша ў кішэні, бо ўся прасмярдзела цыгаркамі.

      Ноччу, калі Іру душылі зялёныя коўдры, яна прачнулася ад уласнага крыку і зараўла яшчэ болей, пабачыўшы на сваім ложку чорны сілуэт.

      – Ціха, гэта я, не бойся, – сказала бабка. – Мы зараз запрагаем і едзем да старой бабы, такой як я.

      Да бабы папаездзілі яны доўга. Спачатку старая баба дазваляла бабцы сядзець і глядзець, як яна лечыць Іру ад спугу, а потым казала бабе ісці па дзярэўні пагуляць. У гэтыя сустрэчы старая баба і Іра не толькі гаварылі, але і чай з мёдам пілі, і тварог з мёдам елі, і агуркі з мёдам. У тае бабы ўсё было з мёдам.

      Потым Малышчыха сказала:

      – Дзетка, а нашто табе канём з бабай ездзіць? Тут 9 кілометраў. Бяры веласапед і ты ў мяне.

      – Баба, я Дораша баюся. Ён да мяне падходзіць стаў.

      – Дорашу мы дарогу знойдзем. Ты ж ведаеш, дзе яго кошка ляжыць?

      – Згніла, баба, з кацянятамі, як дажджы пайшлі. Танька казала. Адна поўсць і косці засталіся, Танька палачкаю калупала.

      – Схадзіце туды з Танькаю, папрасі, каб папільнавала, скажы, што хочаш прыкапаць кошку. А пару якіх такіх костачак і поўсці трохі закруці ў салафан і мне прынясі. Толькі адна туды не хадзі, і Таньцы не кажы, чаго ідзеш. Нікому не кажы –