Маёнтак Рыбы. Аляксандар І. Бацкель

Читать онлайн.
Название Маёнтак Рыбы
Автор произведения Аляксандар І. Бацкель
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7086-79-5



Скачать книгу

дзеда і, напэўна, да дзеда майго дзеда… дуб вельмі вялікі, камель абхапіць здолеюць тры, а то і чатыры чалавекі. раней пад гэтым дрэвам вельмі любілі адпачываць падчас абедзеннай сьпёкі ўсе мае продкі, але цяпер пад ім пуста, мяне нейкім дзіўным чынам ня цягне бавіць час пад кронаю. я шмат пра гэта разважаў і прыйшоў да высновы, што, можа быць, мне трэба, каб у доме зьявіліся жанчына і дзеці, і тады я па-іншаму пачну глядзець на гэтае дрэва, якое, па сутнасьці, ёсьць сымбалем усяго майго роду.

      раней я ня вельмі любіў сюды (то-бок на месца майго цяперашняга сталага існаваньня) прыяжджаць (гэта калі былі жывыя бабуля й дзед), усё імкнуўся ў вялікія гарады, але лёс вызначыў так, што вось мне трыццаць тры, і я тут адзін, і мне гэта падабаецца.

      я не магу назваць сваю адзіноту самотаю, бо занадта часта прыяжджацюць сябры, але я магу назваць сваю адзіноту спакоем, цішынёю і доўгачаканым замыканьнем дзеля таго, каб, адасобіўшыся, скінуць увесь непатрэбны тэмп гарадзкога жыцьця і пачаць займацца сузіраньнем, мысьленьнем, паглыбленьнем.

      вось так я прыйшоў да таго, што пачаў пісаць і зарабляць грошы праз натуральны продаж усяго, што можа даць зямля.

      хм, дык вось, я стаю перад дрэвам – дакладней сяджу на ганку, на каленах ноўтбук, пішу пра дуб і ўзгадваю, што, калі я быў малым падшыванцам, дзед павесіў на дубе арэлі, якія я здолеў паламаць за тыдзень, здаецца. а потым я шмат разоў намагаўся збудаваць на дубе які больш-менш трывалы шалаш, але з гэтага нічога не атрымалася, і дзед толькі сьмяяўся кожным разам, калі я цягнуў наверх фанэру, ступаючы па рыпучай драўлянай лесьвіцы, трымаючы ў роце цьвікі, а ў кішэні – малаток.

      пасьля на дубе зьявіўся гамак, гэта я яго падлеткам павесіў, каб ляжаць і глядзець на лістоту і кавалачкі неба, марыць.

      а потым я забыўся на дуб. і вось толькі цяпер ён выклікае ўва мне сьветлыя ўспаміны, дзіўна, сёньня даволі волка, пахмурна, але ўспаміны – наадварот – цёплыя, як малако зь мёдам.

      сумленнасьць

      на днях прыяжджаў стары сябра, увечары, як звычайна, сядзелі каля вогнішча, пілі, гутарылі.

      я не магу сказаць, што жыву далёка ад суседзяў, – акурат на той самай прыемнай адлегласьці, каб іх ня чуць і ня бачыць. але пра іх мне ёсьць шмат чаго распавесьці.

      дык вось, суседзяў ня чую, ня бачу, але іхныя куры і нават некалькі індыкоў часам завітваюць у мой гарод, таму я сачу, каб не падкопвалі й не траплялі да мяне.

      сядзім мы зь сябрам, п’ем, галоўнае – няма чаго есьці, і тут як наўмысна – у гародзе калупаюцца дзьве маладыя курачкі. сябра, доўга не разважаючы, кінуў у гарод першую рэч, якая трапілася пад руку, – бляшанае вядро!

      такім чынам: на полымя паставілі рондаль з вадою, абварылі птушачак, зьнялі пер’е і ўжо пасьля патрашэньня – пасмажылі.

      пер’е спалілі, вантробы таксама, як і галовы. сябра раніцаю зьехаў, а пасьля абеду да мяне суседка заходзіла, пыталася, ці ня бачыў я яе дзьвюх малых кур, дурніц, якія амаль штодзень зьбягаюць. я адказаў, што ня бачыў, а сам на ганку празь яе плячо вызіраў, ці нічога не пакінулі мы каля вогнішча.

      вось яно, пытаньне сумленнасьці.

      але, зь іншага боку, я нават і не пасьпеў бы ў той момант спыніць сябра ад забойства, увогуле не сачыў за ягонымі рухамі.

      гарод

      у гэтым годзе вырасла неверагодных памераў кукуруза, пачаткі даўжынёй 30–40 сантымэтраў, і гэта пры тым, што яна яшчэ ня ўся сасьпела. і што адметна, уся буйная кукуруза прывезеная была мною зь Вільні! а вось беларускі сорт яшчэ толькі пачаў завязвацца ў пачаткі.

      *** упершыню ў мяне пачаў расьці вінаград, набыў два кусты, яшчэ ў мінулым годзе, і ў гэтым сабраў пяць гронак, ды якіх – салодкія як віно! ёсьць ідэя размножыць гэты сорт і гандляваць ім. будзе першы беларускі вінаград, які смачнейшы за замежны «кішміш».

      *** заўважыў, што таматы чэры, якія растуць у мяне на адкрытай прасторы, цалкам здаровыя і не хварэюць толькі з таго боку, дзе я пасадзіў марыхуану. раней я чытаў, што памідоркі вельмі добра сябе пачуваюць у атачэньні канапляных расьлін, пах каторых адганяе хваробу і інсэктаў. раю, але адначасова і не раю.

      сабака

      у мяне ёсьць сваякі па бацькоўскай лініі. яны, як і мае тата й маці, жывуць недзе між Нясьвіжам і Слуцкам (але гэта ўсё ня мае адносінаў да таго, пра што я хачу гутарыць). дык вось, сваякі гэтыя жывуць неахайна, вечна ў іх усё бруднае вакол, за што ні возьмуцца – усё ламаецца. кожны год купляюць новую машыну, бо старая дзіўным чынам на вачах развальваецца, згнівае і невядома якім праклёнам памірае. дамы яны мянялі ўжо тройчы, але кожным разам дом, які яны засяляюць сабою, пачынае руйнавацца: сьцены абрастаюць цьвільлю, батарэі перастаюць грэць, печ ідзе расколінамі, газа зьнікае.

      сваякі валодаюць вялікім кавалкам калгаснай зямлі, якая, якім бы чынам ні апрацоўвалася, у любым выпадку выглядае горш, ніж суседнія землі і нават уласна калгасныя.

      ёсьць у іх вялізарны хлеў, які дастаўся ім у спадчыну ад далёкіх дзядоў. хлеў суседнічае зь яшчэ такімі ж хлявамі іншых жыхароў гарадзкога пасёлку, але іхны хлеў – самы недагледжаны, і, калі ідзеш паўз гэты будынак, цяжка