Название | Павадыр |
---|---|
Автор произведения | Михаил Новик |
Жанр | Героическая фантастика |
Серия | |
Издательство | Героическая фантастика |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9781387490837 |
Па прылёце, ў аэрапорце Мінск-2, я павітаўся з мытнікамі на мове продкаў. Яны неяк зусім няветліва ўспрынялі мае словы. Потым амаль гадзіну пераглядалі мае нешматлікія рэчы. Задалі дзесяткі пытаняў, сэнсу большасці з якіх я не зразумеў, таму адказваў, магчыма, недарэчна і з неахвотай. Адпусцілі, бо не знайшлі нічога забароненага. Потым на прыпынку толькі трэці таксіст зразумеў, куды мяне патрэбна везці. Ў гатэлі я і ўвогуле вырашыў пераходзіць на ангельскую мову, каб было менш перашкод.
На наступны дзень з раніцы за мной прыехала машына, і я паехаў у Нясвіж. Вольшын ўжо чакаў мяне.
– О, Вітальд! Прывітанне! Як дарога? – спытаўся ён, як толькі ўбачыў мяне на парозе свайго кабінета, пад які быў адведзены асобны пакой у нясвіжскім гатэлі. Офісны будынак, які будзе з’яўляцца часткай жывёлагадоўчага комплекса і куды на час працы пераедзе кіраўніцтва будаўніцтва, яшчэ быў не гатовы.
– І я вітаю цябе, Вольшын! Усё добра. – Неяк засмучана адказаў я яму. Жух ведаў мяне пэўны час і таму адразу заўважыў мой няўпэўненны настрой.
– Цябе нешта турбуе? – адразу паспрабаваў ён высветліць сітуацыю.
– Гэта так. Мне здалося, што на маім месцы павінен быць іншы чалавек, які размаўляе па-расейску. Мая мова пакуль што прынесла толькі праблемы, а на расейскай мове я не размаўляю. Тут жа, з кім бы я ні пачынаў гаварыць, усе старанна адказваюць на незнаёмай мне мове, і не адразу здагадваюцца, што я іх не разумею. Бюджэтам паслугі перакладчыка для мяне не прадугледжаны. Мяркую, будуць цяжкасці.
– Так, з мовамі тут няпроста. Дзяржаўнае двухмоўе і, здаецца, беларуская мова можа знікнуць зусім, саступіўшы расейскай. Амаль усе размаўляюць па-расейску і з цягам часу забываюць родную мову. Разумеюць, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, але з цяжкасцю, і свабодна карыстацца ёю ўжо не могуць – Вольшын задуменна пацёр далонню лоб – але, разумееш, Вітальд, я і так з вялікімі цяжкасцямі ўпэўніў нашага дырэктара прыслаць цябе сюды, паколькі рэальных падставаў для гэтага няма, толькі мае думкі. Таму нічога не зменіш, будзеш працаваць ты. І на самой справе, можа быць і лепш, што ты ведаеш беларускую мову, таму што жыхары вёсак вакол будоўлі размаўляюць толькі на ёй. Можа з гэтай нагоды ў цябе атрымаецца з імі пазнаёміцца і наладзіць кантакт – крыху супакоіў ён мяне.
– Першая добрая навіна. – Дарэчы, словы Вольшына яшчэ нічога не абяцаюць, але ў яго атрымалася мяне крыху супакоіць.
– Вось і добра – і Жух паведаміў мне пра тое, что адбываецца ў яго з мясцовымі жыхарамі, дакладней, – не адбываецца. На першы погляд – усё выдатна. Сітуацыя здаецца больш прыемнай, чым можна было б спадзявацца, але і мяне самога яна збянтэжыла. Не можа быць такога! Ніяк не можа быць! Потым я задаў некалькі пытанняў, якія яшчэ больш мяне заблыталі. На самой справе, пажадана зразумець, куды мы ўлезлі з гэтым будаўніцтвам. Была ў мяне справа з адным неакультам,