Паўлінка. Купала Янка

Читать онлайн.
Название Паўлінка
Автор произведения Купала Янка
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 0
isbn



Скачать книгу

ісці, або такую сумна-сумненькую, што, выслухаушы яе, – раз, два ды бухтыль у вір галавою! вось так! Паказвае і чуць не валіцца; Якім падхоплівае і садзіць яе на лаве.

      Якім. Гэта будзе ад цябе, мае ты сонейка, залежаць. Як захочаш – такая і песенька выйдзе: або вясёлая, радасная, як бы самое неба яснае, або сумная, гаротная, як асеннія хмары над гэтай зямелькай чорнай. (Памаучаўшы.) Эх, эх! І дакуль жа ўсё гэта будзе цягнуцца? Дакуль, як сухавей, сушыць і мучыць нас будзе?

      Паўлінка. (жартаўліва). Толькі не нас, а мяне. трэба гаварыць. Мне дужа добра, весела і так лёганька, лёганька на сэрцы, што…

      Якім (з дакорам). Паулінка!

      Паўлінка (закрываючы губы рукой). Ну, ну, ужо маучу… як нямая рыба.

      Якім (як бы сам да сябе). Калі, калі ўжо надойдзе тая часінка, што нас злучыць навекі і мы ужо ніколі не расстанемся? Калі? Калі?…

      Паўлінка. Ха-ха-ха! На святое ніколі. Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Ну, а без таты гэты інтэрас наладзіць будзе вельмі трудна.

      Якім. Трудна-то яно трудна, але няма таго злога, каб не выйшла на добрае. Хоць бы, прымерам, мы з табой так зрабілі: выбраўшы падхадзячую часіну, калі стары будзе не ў злосці, узяліся з табой за рукі, падышлі да яго, укленчылі і сказалі: так і так, наш добры бацечка, – я люблю Паулінку, а я люблю Якімку – вельмі-вельмі моцна, так, што і жыцця нам аднаму без аднаго нямашака, ну дык супакойце нашы сэрцайкі, дайце нам пазваленне узяць ды пажаніціся.

      Паўлінка. Э-э!!! Не туды, мой дурненькі Якімка, паехау! Уедзеш гэтак у нерат, што ні узад ні уперад. Каб гэта яшчэ толькі з мамкай, то яно сяк-так, як табе не раз я і казала, але са старым дык чыстая бяда, настаяшчае гора. Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык нічога не выдзеубеш. «На парог, кажа, каб і не важыуся паказвацца; мазгаўню, кажа, гаду пашчапаю!» Вось і рабі з ім, што хочаш! Каб мог, дык на першай асіне павесіу быў цябе. Ну, і дзе ж у такім разе набрацца смеласці, ісці кленчыць перад ім і прасіць пазвалення?… Задасць такога пытлю і табе, і мне разам, што і жаніцьба у галаву не палезе.

      Якім. Так-то яно так! Але я неяк усе яшчэ надзеі не трачу, – ану ж адпусціцца. Быу жа так! час, што мяне любіу ды нават у бядзе то тады, то сяды памагау.

      Паўлінка. Быу час, але вадою сплыу. Памагау, пакуль не убачыу, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтага стала даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхоцкая фанабэрыя. Другую песню цяпер пяе. Нож то чыць… востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіў і каго я палюбіла… (Устаючы, горача.) І на векі вечныя любіць буду.

      Ідзе і папраўляе падушкі, за ей – Якім, абнімае яе, і садзяцца, абняўшыся, на ложку.

      Якім (памаўчаўшы, ласкава). Паўлінка!

      Паўлінка (смеючыся). Ізноў забыўся, як завуся?

      Якім. А ты ізноў сваё… Слухай, міленькая: ці ты надумалася зрабіць тое, аб што я цябе надовічы прасіў і маліў? Сама ж ты, золатца, казала мне не раз і цяпер кажаш, што татка твой ні на якія просьбы не згодзіцца. Значыцца, сама добра разумееш, што іншага выхаду для нас нямашака. А гэтак, як я казаў, будзе найлепей. Ці то мы будзем першыя, або апошнія? Янка Лукашонак з сваей Зосяй так зрабілі, Ігнась