Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Читать онлайн.
Название Святло далёкай зоркі
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Серия
Издательство Биографии и Мемуары
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6



Скачать книгу

чалавекам выступае герой казкі «Асілак». Ён смелы, дужы, непадкупны. Мара Асілка – «аслабаніць свет ад паноў, зрабіць усіх людзей роўнымі, шчаслівымі» – была блізкай і зразумелай працоўнаму люду. Ён верыць, што наступіць час, калі кожны сам сабе панам будзе: «Усе людзі будуць роўно гараваць, будуць роўно панаваць».

      Аднак якімі сродкамі будзе дасягнута шчаслівае жыццё, ні казачнік, ні яго героі адказаць дакладна не маглі, што сведчыла пра слабыя бакі самасвядомасці сялянства.

      Сацыяльна-бытавыя казкі ўзніклі ў класавым грамадстве, калі прадукцыйныя сілы дасягнулі значнага ўзроўню развіцця. Пад уплывам гэтага развівалася і самасвядомасць працоўнага люду. Яна ўсё больш і больш пазбаўлялася фантастычных поглядаў на стварэнне свету. Крытычна асмысліваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне, расла класавая свядомасць народа. Вызваляючыся ад веры ў «добрага цара», чаму ў значнай ступені садзейнічалі падзеі 1905–1907 гг., сялянства выступала супраць існуючага ладу. Асноўныя супярэчнасці феадальнай эпохі – супярэчнасці паміж мужыком і панам – яскрава бачны ў многіх казках зборніка А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Гэта тлумачыцца тым, што ў памяці народа захаваліся ўспаміны пра бяспраўнае, паднявольнае жыццё пры прыгонным праве. Да таго ж і пасля 1861 г. жыццё працоўных Беларусі ўсё яшчэ заставалася цяжкім, яны па-ранейшаму залежалі ад сваіх прыгнятальнікаў. Вось чаму так шырока бытавалі ў гэты час казкі, накіраваныя супраць памешчыкаў, падпанкаў, аканомаў, якія дапамагалі царызму няшчадна эксплуатаваць працоўны люд. У іх народ ганьбіць паноў, паказвае іх у смешным выглядзе, малюе сцэнкі сацыяльнай помсты за жорсткасць, бессардэчнасць.

      Характэрная ў гэтым сэнсе казка «Пану навука», запісаная А. К. Сержпутоўскім у вёсцы Чудзін Слуцкага павета Мінскай губерні ад казачніка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыўджаны памешчыкам селянін распраўляецца з жорсткім панам, шырока вядомы ў Еўропе, Амерыцы. Ва ўказальніку Аарне-Томпсана адзначана 19 фінскіх, 15 літоўскіх, 14 французскіх варыянтаў гэтага твора. Аналагічны сюжэт выкарыстаны ў аповесці З. Бядулі «Салавей», сустракаецца ён таксама і ў фальклорных зборніках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, М. Гірака[68]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накіраванасцю. Памешчык, пра якога ідзе размова, быў вельмі жорсткім, злым. Не аднаго мужыка забіў ён да смерці. Людзей жа лічыў за сабак. Ён гвалціў жанчын, забіраў у сялян жывёлу ды яшчэ загадваў усыпаць ім бізуноў. Нарэшце прыйшоў канец цярпенню сялян. Знайшоўся чалавек, які вырашыў правучыць пана. Заступнікам пакрыўджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забірае ў яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносінах да сялян.

      Пратэст бунтара-адзіночкі, які аб’явіў вайну ненавісным панам, адпавядаў настроям сялян таго часу. Многія з іх наіўна думалі, што калі часцей палохаць памешчыкаў, а яшчэ лепш лупцаваць іх, як рабіў Рымша, то яны перастануць здзекавацца з людзей. Па гэтай прычыне



<p>68</p>

Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891. Ч. 1. С. 704–707; Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край // Материалы и исследования. СПб., 1878. Т. 2. С. 643–644; ГірякМ. Украінські народні казкі Східноі Словачини / упорядкування, післямова та коментаріі М. Гіряка. Пряшев, 1966. Т. 3. С. 159–163.