Бусины памяти. Мои маленькие рассказы и впечатления. Елена Якушевич

Читать онлайн.
Название Бусины памяти. Мои маленькие рассказы и впечатления
Автор произведения Елена Якушевич
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006566835



Скачать книгу

Ен адыграў канцэрт і вырашыў прыйсці на вяселле. Мы ашалелі. Відаць яму не давала спаць рэўнасць. Як ен знайшоў дарогу? А Юрык у валёнках, цеплай куртцы, мехавой шапцы, і шалік завязаны да самых вачэй. Шапка, шалік – усе пакрыта шэранем. Змерзлага Юрыка хуценька ўсадзілі за стол адагравацца.

      Часам к двум ночы вяселле пачало заціхаць. Пачалі размяркоўвацца на начлег. Нас сабралася шэсць чалавек: я, мае сяброўкі Іра і Вольга, яшчэ адна дзяўчына Света, яе хлопец і Юрык. На начлег нас узяла маладая кабета. Сказала, што жыве яна на другім канцы вескі, але мы пройдзем кароткім шляхам праз яр.

      Выйшлі на вуліцу. Неба яснае зорнае, мароз трашчыць, снег рыпіць. Па вузенькай сцежачцы бяжым за гаспадыняй. Дабеглі да яра, спусціліся, чуем нехта нас кліча. Бачым, а недалёка ад сцежкі хлопец на чатырох у снягу стаіць, а ўстаць не можа. Хлопцы падбеглі, глядзяць – наш, з вяселля. Гаспадыня кажа, каб і яго валаклі, не кідаць жа чалавека на марозе.

      Прыйшлі да гаспадыні ў хату, яна і кажа: «Сення цэлы дзень дапамагала гатаваць на вяселлі, печку толькі раніцай паліла, халаднавата».

      Дома ў гаспадыні была дачка. Прыгожая маладая дзяўчына. Яна грэлася на печы, бо калі дабіралася дамой з горада, замерзла, а яшчэ крыху падмарозіла рукі, таму і не пайшла на вяселле.

      Спачатку мы распранулі нашага госця-недарэку, а так як ён лыка не вязаў ад перапоя і ад холада, то яго закінулі на печку. Мяне і Вольгу паклалі ў спальню на вялікі жалезны ложак. А каб не зябка было, гаспадыня паверх коўдры кінула кажушок. Іра са Светай леглі на канапе ў вялікай залі, а хлопцы ўлягліся паасобку на раскладных крэслах-ложках. Хутка ўсе ўгаманіліся і паснулі.

      І вось сярод ночы чую, нехта цягне наш кажушок. Я ўхапіла яго з усей сілы, а потым і Вольга за мной. А гэта нашы хлопцы на сваіх вузенькіх крэслах пакалелі і вырашылі ўкрасць наш кажушок. Не ўдалося, адваявалі. Сон як рукой зняло, пачалі смяяцца, усе прачнуліся, гаспадыня таксама. Хлопцы, каб цяплей было спаць, паздзвігалі свае крэслы, гаспадыня прынесла ім яшчэ коўдры – сагрэліся, угаманіліся.

      Раніцай мы прачнуліся ад таго, што нашы хлопцы рагаталі так, што трэсліся сцены. Аказалася, што на печы, куды мы запіхнулі нашага недарэку, спала старая сляпая і глухая бабуля. А наш дурань падумаў, што гэта дачка гаспадыні. А як разабраўся, то кулем скаціўся з печы. Потым гэты выпадак яму доўга нагадвалі і смяяліся.

      Потым мы пайшлі зноў на вяселле, дзе гулялі гадзін да трох. Затым пачалі збірацца да жаніха.

      Перад тым як з’ехаць, жаніх павінен выкупіць у малодшых брата ці сястры маладой, падушкі. А падушкі ў весцы вялікія, мягкія, з гусінага пуха. Вось такія падушкі складваюць горкай, прыгожа перавязваюць рознакаляровымі стужкамі, а зверху на іх садзіцца малое і патрабуе грашовы выкуп. Потым выкупленныя падушкі малады нясе ў машыну.

      А яшчэ, каб вялася гаспадарка ў маладых, трэба ўкрасці з бацькоўскага дома маладой курыцу, альбо пеўня. Вось і пайшлі хлопцы красці кур. Куры справілі гвалт, певень