Название | Раство для Элізы |
---|---|
Автор произведения | Анастасія Пятрэвіч |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
– Я магу схадзіць, калі вам так прынцыпова, але піць усё роўна не буду.
Дзяўчынкі пераглянуліся паміж сабой: абы толькі прыйшла, а там мы яе зробім адной з нас, ды і хлопцы дапамогуць. Яны закурылі па цыгарэце і пачалі размаўляць, хто яшчэ прыйдзе на тусу, задаволеныя згодай Элізы.
Між тым, нічога не прыдумаўшы, як дапамагчы дачцэ, мама Элізы паклікала малодшых дзяцей – дзесяцігадовых блізнятак Лізу і Кацю, сямігадовага Яна і пяцігадовага Кастуся, і папрасіла іх памаліцца разам з ёй за Элізу, а таксама за тату ды за тое, каб Госпад даў маме сілы, аздаравіў і каб яны добра, усёй сям’ёй сустрэлі Раство.
Хлопчыкі і дзяўчынкі абступілі хворую матулю і пачалі шчыра маліцца спачатку, як казала мама, за Элізу, потым за тату, потым за маму, а потым і за добрае святкаванне Раства. І так яны некаторы час маліліся сваімі словамі, шчыра, прасілі Бога, потым спявалі Яму песні хвалы, потым славілі Яго за нараджэнне Хрыста. І раптам ім стала так добра, так хораша, усім разам, а мама нават заплакала, расчуліўшыся ад Божай прысутнасці. Неспакой у сэрцы пачаў адступаць, хваляванне за дачку змянілася на ўпэўненасць, што ўсё з ёй будзе добра. І Вераніка падзякавала Госпаду і дзецям. Потым яна дала кожнаму з дзетак невялічкія заданні, і ўсе пайшлі рыхтавацца сустракаць Раство. Нават самы маленькі Кастусь дапамагаў упрыгожваць ялінку цацкамі і гірляндай.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.