Название | Нязніклыя |
---|---|
Автор произведения | Дмитрий Максимович Акулич |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
– Добра. Але ты хоць падсілкуйся. Ты еш, а я табе ўсё раскажу.
– А ты што, сам есці не будзеш? – апусціла чорныя бровы Паліна і ледзь прыжмурылася. – Спачатку, ты паспрабуй.
Яна вельмі хацела есці, і тое, што было на стале, спакушала выдаліць голад.
– Ха, ты мне не давяраеш?! Разумею. З твайго боку гэта правільна. Але зараз усё выправім, – адказаў з усмешкай хлопец і патрошку пакаштаваў кожны прадукт.
Пасля хвіліннага маўчання, дзяўчына напала на ежу. А Мікалай, стаў адказваць на пастаўленыя пытанні.
– У тую ноч, у першы чорны месяц, да таго, як адбылося нешта дзіўнае, я падпрацоўваў у бары. Першы час, усё было, як звычайна: грала музыка, шумелі наведвальнікі, прыходзілі замовы. Ну а праз гадзіну…людзі застылі. Усе, акрамя мяне… Яны каля хвіліны стаялі нерухома, я спачатку разгубіўся, а потым выйшаў у залу. І людзі, як табун, усе хутка выбеглі на вуліцу. Нібы іх хтосьці паклікаў або спалохаў. Яны не штурхаліся, не крычалі. Без панікі маўкліва адышлі. Калі ў бары застаўся толькі я…я адчуў неспакой, не адпускаў пустую шклянку з рук. Я пайшоў следам за імі. Хацелася паглядзець, куды ўсе ўцяклі. «Можа нешта на вуліцы здарылася?», падумаў я. Але там нічога і нікога. Пусты горад. Начныя ліхтары згаслі ў раз. Не праглядальная цемра акружыла мяне. Цішыня палохала. А над горадам навіс месяц, дакладней, яго контур. Як кальцо. Магчыма, зацьменне ці нейкая іншая з'ява закрывала яго тады. Карацей, была такая ж цёмная ноч, як учора ці тыдзень таму. Толькі бляклае святло месяца, у абрысе круга, і не адной зоркі. Сувязі не было. Электроніку ўсю выключылі. Я правёў пры свечках усю ноч у бары. Ну а пад раніцу, гарадское святло хаатычна замігцела. Вуліцы, дамы, зайгралі святлом, як навагоднія гірлянды. Потым святло аціхла… Але ў горадзе па-ранейшаму не душы. Я пабег дадому. Праз пару кварталаў пачуў шматлікія сігналы машын, а пасля ўбачыў людзей, якія спяшаліся кудысьці, уцякалі ад чагосьці. Тым днём рабіўся хаос, ніхто не адказваў мне, куды яны з'язджаюць. Толькі крычалі на мяне: «Ратуйся! Ратуйся!» Ад чаго? Я не разумеў. Як зараз, памятаю іх страх у шалёных вачах і ўвесь спалох унутры сябе. Я не змог дазваніцца да родных, ніякай сувязі не было. Я не ведаў, што мне рабіць…гэта жудаснае замяшанне палохала мяне… Халера, цяжка ў душы, цяжка нават цяпер пра гэта казаць…
Паліна пакінула ежу і, адчуваючы сум, сказала:
– Мне гэта знаёма. Пасля той ночы, у першую раніцу, я страціла сувязь з бацькамі і з сястрой. Калі муж шаптаў пра нейкае выратаванне, я трымала дачку за руку і не адпускала тэлефон…мы селі ў машыну адправіліся ў бацькоўскі дом, але там нікога не было, толькі адчыненыя, насцеж, уваходныя дзверы. Мы вярнуліся ў аўтамабіль, працягвалі кудысьці ехаць, а затым спыніліся, трапілі ў скопішча машын. Я не ведала, куды мяне вязе муж, ён паводзіў сябе вельмі дзіўна, часта шаптаў нешта. Я ўключыла мясцовае радыё, якое чамусьці яшчэ працавала, жаночы голас усё паўтараў пра самавыратаванне, пра тое, што трэба хутчэй з’язджаць з