Название | Нязніклыя |
---|---|
Автор произведения | Дмитрий Максимович Акулич |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
Калі электрычка праехала прыпынак «Зялёны Востраў», Мікалай тут жа ўбачыў удалечыні дарослага чалавека, які стаяў на шпалах і энергічна размахваў рукамі. А за ім, за незнаёмцам, ляжаў перакулены цягнік, які моцна пашкодзіў рэйкі. Усе шэра-блакітныя вагоны сціснуліся і перапляліся на шляху, як купка дроў для вогнішча. У той жа момант Паліна не глядзела наперад, яна ўткнулася ў карту, нават не для таго, каб нешта даведацца ці з чымсьці зверыцца, а каб спакойна паразважаць над тым, што стала з ёй пасля дотыку істоты. Яе смутнасць і моцнае хваляванне ўтваралі цяжар у сэрцы – яна разумела, што з гэтым трэба неяк змагацца.
Мікалай апусціў галаву да панэлі кіравання, сільнымі рукамі ён пацягнуў тармазны рычаг на сябе. Электрычка зменшыла хуткасць, і да таго яшчэ, кантактныя правады страцілі забеспячэнне транспарта токам.
Паліна адчула, як шпарка скідалася хуткасць, як яе крыху схіліла наперад. Яна прыбрала ад сябе карту і, паглядзеўшы наперад, усё стала зразумела – далей ім не праехаць. Перашкода на шляху, у выглядзе збітых вагонаў, пераконвала яе ў гэтым.
Электрычка ўсё бліжэй набліжалася да аварыйнага ўчастку, павольна кацілася як шарык. Хлопец быў упэўнены, што іх транспарт спыніцца своечасова. Ён уявіў гэта ў галаве, нібыта разлічыў хуткасць і сілу тармажэння.
– Спыніся! – з назапашанай энергіяй крыкнула дзяўчына.
– Зараз! Усё будзе! – усклікнуў ён.
Сабака пазіраў па баках, ён адчуваў напружанне Паліны. Наступіла кароткая паўза ўсіх слоў, усе сачылі, як паволі састаў набліжаўся да поўнага спынення свайго руху. Ну вось, чыгуначны транспарт спынены, устаў ля самага першага вагона, які сышоў з рэек. Паліна цяжка ўздыхнула і строга паглядзела на хлопца, які зняў усю ахову з твару, паказаў рудавалосую галаву і незадаволена паглядзеў на перашкоду наперадзе.
– Эх, праклён! – узмахнуў ён рукой, – А дзе той…дзе ён? – быццам пытаўся сам у сябе Мікалай.
Хлопец круціў галавой, аглядаў усё, што было наперадзе носа электрычкі. Паліна не разумела, каго ён шукае, каго згубіў Мікола. Ёй прыходзіла думка, што хлопец і сам не здаровы на галаву. Яна думала так, бо была не толькі напалохана, але і спрабавала гэтым сябе абараніць. Ды і наогул, пра што толькі не думала Паліна, уяўляць дрэннае і накручваць сябе яна добра ўмела. Як толькі