Название | Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф |
---|---|
Автор произведения | Яўген Аснарэўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785005909015 |
Не варта забывацца на тое, што фармаванне ВКЛ не скончылася з момантам распаўсюджвання ўлады літоўскіх князёў на гарады Панямоння.
Найважнейшымі для разумення сутнасці дзяржаўна-ўтваральных працэсаў Княства з'яўляюцца эпізоды ўваходжання ў яго склад іншых зямель будучай Беларусі, у прыватнасці, галоўнай калыбкі беларускай дзяржаўнасці, Полацкага княства, далучэнне якога, як можна меркаваць на падставе дакладных крыніц, мела мірны характар, а таксама і Віцебскага княства, якое ўвайшло ў склад ВКЛ дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда і Марыі Віцебскай.
Вядома ж, у межах літоўскай гістарыяграфіі, працэс стварэння ВКЛ усё яшчэ нярэдка паказваецца з дапамогай сцвярджэнняў аб заваёве продкамі літоўцаў земляў будучай Беларусі. Тут варта ўлічыць цалкам зразумелае жаданне зрабіць уласны нацыянальны міф як мага больш яскравым. Жаданне адчуваць сябе спадчыннікамі магутных заваёўнікаў, тым больш, калі тэрыторыя тваёй дзяржавы з'яўляецца дастаткова сціплай нават па еўрапейскіх мерках, цалкам зразумелае з пункту гледжання псіхалогіі.
Для прыкладу літоўскіх «захопніцкіх канцэпцый» можна разгледзець працу літоўскага гісторыка, доктара Артуруса Дубоніса, пад назвай «Две модели литовской экспансии на Руси (XIII – начало XIV века). Овладение Полоцком и Новогрудком».
Прыводзячы прыклады беларускіх канцэпцый, літоўскі спецыяліст, як можна зразумець з тэксту ягонай працы, выказвае скептычнае стаўленне да ідэй беларускіх калег. Нават цалкам умераная пазіцыя Алеся Краўцэвіча не задавальняе Дубоніса і ён імкнецца абгрунтаваць менавіта брутальны, захопніцкі характар стварэння ВКЛ.
Аўтару гэтага тэксту, шчыра кажучы, так і не ўдалося ўбачыць у працы літоўскага гісторыка хаця б аднаго важкага аргумента, заснаванага на дакладных крыніцах, на карысць крывавага захопу летапіснымі літоўцамі земляў старажытнарускіх княстваў, якія размяшчаліся на тэрыторыі будучай Беларусі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.