Название | Мерэйна Патэстас |
---|---|
Автор произведения | Яўген Аснарэўскі |
Жанр | Ужасы и Мистика |
Серия | |
Издательство | Ужасы и Мистика |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785005667496 |
Я быў надзвычайна здзіўлены.
– Але я ж просты археолаг, Вера Максімаўна! Вы ж бачыце, які вэрхал у краіне робіцца. Можа хутка археолагам наогул плаціць перастануць – няма будзе з чаго! Я б з радасцю дапамог, але няма ў мяне такіх грошай.
– Я разумею, Геначка, я ўсё разумею. Дзякуй, што прыехаў. Прабач мяне, дурніцу старую, за такія просьбы. Адны мы, Гена, зусім адны.
Калі я выйшаў ад суседкі, на душы быў такi цяжар, як быццам я здрадзіў самаму лепшаму сябру. Я разумеў, што ні ў чым не вінаваты, але ўсё роўна было вельмі сумна.
Калі я вярнуўся, праца яшчэ кiпела.
– Вось і прагульшчык з'явіўся, – заўважыў Юрась, а астатняя каманда засмяялася.
Я моўчкі палез у шурф і пачаў капаць максімальна хутка, каб адагнаць усе змрочныя думкі. Не прайшло і пяці хвілін, як сёе-тое знайшлося. Аднаго погляду на прадмет было дастаткова, каб зразумець – я сарваў джэкпот беларускай археалогii. Калегаў побач не было. Ніхто не бачыў маю знаходку. І ў гэты момант майго прафесійнага трыумфу, мне ў галаву раптам прыйшла дзіўная думка. Рука, як быццам незалежна ад маёй волі, сціснула ў кулаку каштоўную рэч.
Пасля адбою я засеў у палатцы з ліхтаром і пачаў вывучаць свой «Святы Грааль». Гэта быў залаты медальён, з выдатна выкананай выявай жанчыны, на плячы якой сядзеў кот. Пад жаночай фігурай змяшчаўся надпіс «MEREINA», зроблены гатычнымі літарамі. Відавочна – мне ўдалося знайсці адзіную пакуль выяву балтыйскай багіні палявання і лясоў, пра культ якой было вядома вельмі мала.
Не ведаю, як атрымалася заснуць. У сне я бачыў чырвонае неба, такое неверагодна прыгожае, што хацелася крычаць ад захаплення. І на фоне гэтага неба рэзка з'явілася постаць маладой дзяўчыны. Яна наблізілася да мяне. На плячы незнаёмкі сядзеў вялізны чорны кот. У дзяўчыны былі вялікія вочы і доўгiя валасы.
– Ты ўсё добра прыдумаў, Генадзь, – сказала дзяўчына. – Дзейнічай і пакінь сумневы. Усё будзе добра, і ўсё атрымаецца як трэба.
Тут я прачнуўся.
«Гэта ж тая самая багіня з медальёна – Мерэйна». Вось гэта было дзіўным, насамрэч.
З раніцы нашы курганы завалакло густым туманам. Але днём з'явілася яркае сонца, і мы пачалi бадзёра капаць, адчуваючы прыемны пах сырой зямлі. Вечарам я адважыўся! Рашэнне было цяжкім, і я доўга блукаў па лесе, штурхаючы раскіданыя на сцяжынках сасновыя шышкі. Але нават водар жывой ігліцы не мог мяне супакоіць. Выпіўшы для адвагі, я зазваў у палатку Юрася і з выглядам мацёрага змоўшчыка шчыльна зачыніў уваход. Затым я дастаў артэфакт, паказаў яго хлопцу, і прама спытаў:
– Колькі далі б за такі, твае сябры чарнушнiкi, як думаеш?
Юрась зрабіў нявінныя вочы.
– Ты пра што, наогул?
– Кінь гэта! Ты ведаеш пра што!
У поглядзе