Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Вяртанне з апраметнай
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр Современные детективы
Серия
Издательство Современные детективы
Год выпуска 1999
isbn



Скачать книгу

сустрэчы з Гнiлым i пароль.

      Бусел задумаўся. Нiхто не ведаў, што ён iдзе на сустрэчу ў парк, тым больш пра пароль, значыць, iнфармацыя пайшла ад чалавека, з якiм ён дамовiўся пра спатканне. Калi гаварылi апошнi раз, той быў нечым усхваляваны, нават напалоханы. Як ён сказаў? «…Мяне хтосьцi здаў!..» Цяпер зразумелыя ягоныя нервознасць i трывога: «добраахвотнiк» выклiкаў яго, каб знайсцi абарону, а выйшла наадварот. Калi гэта i сапраўды так, то вестка пра ранейшыя гутаркi з» добраахвотнiкам» магла прасачыцца i ад нас, ад таго, хто меў дачыненне да справы… I ўсё ж, што хацеў паведамiць Гнiлы, як яго заве Фiлiн, што не даверыў тэлефону?

      – А што за чалавек Гнiлы? – Бусел разлiчваў выцягнуць з Фiлiна як мага больш iнфармацыi.

      – Нiколi не бачыў i не чуў, – неахвотна азваўся Фiлiн i, збочыўшы да густога ельнiку, спынiўся, утыкнуў рыдлёўку ў зямлю. – Я называю так усiх, на каго атрымлiваю заказ. Будзем капаць тут…

      – Мне ўсё роўна, дзе магiлу капаць, абы ў ёй не ляжаць, – паспрабаваў пажартаваць Бусел.

      – Ёсць фотаздымак Гнiлога, усучылi праз пасрэднiка, – не падтрымаў капiтанаў жарт Фiлiн, – ён у Прышча, вернецца – забяру, хаця малаверагодна, што ён пакiнуў фота нябожчыка, калекцыянiраваннем мы не займаемся…

      Фiлiн папляваў на далонi i, уваткнуўшы рыдлёўку ў зямлю, заклапочана спытаў:

      – Выходзiць, ты не сустракаўся з Гнiлым?

      – Учора ўпершыню iшоў на сустрэчу, – адказаў Бусел, – да гэтага звязвалiся толькi па тэлефоне, а калi дакладней, ён некалькi разоў тэлефанаваў мне на кватэру.

      – Цяпер зразумела паспешлiвасць заказчыка, вы не павiнны былi сустрэцца…

      – Хутчэй за ўсё, – пагадзiўся Бусел. – Гнiлы, мяркую, хацеў перадаць нешта вельмi важнае.

      – Ужо не перадасць i не скажа, – прабурчэў Фiлiн i, адкiдваючы спарахнелае бервяно, цяжка выдыхнуў: – Я так зразумеў, што ты сам будзеш шукаць адказы?

      Бусел прамаўчаў. Ён засяроджана лупiў рыдлёўкай, сiлячыся перасячы таўставаты корань.

      Капалi доўга, зямля, перавiтая вялiкiмi i малымi пакручастымi карэннямi, не хацела паддавацца. Праз паўгадзiны Фiлiн не вытрымаў, зласлiва кiнуў рыдлёўку на зямлю, выцер рукавом кашулi спатнелы лоб:

      – Адпачнi, пайду пашукаю ў хаце сякеру, а то да вечара правалэндаемся.

      – Мне i сапраўды няма куды спяшацца, – сеў на свежы пясок Бусел. – Пакуль барада ды вусы вырастуць, яма будзе што трэба.

      – Лепш думай, як вылузнуць з лункi, куды цябе загналi, бы бiльярдны шар, а не строй жарцiкi, – з непрыхаваным асуджэннем прагаварыў Фiлiн i праз хвiлiну знiк у ельнiку.

      Бусел лёг на халаднаваты пясок, паклаў рукi за галаву i ўпершыню за ўсё жыццё падзякаваў лёсу, што ён дзетдомаўскi, не мае раднi. Заплюшчыўшы вочы, ён слухаў лес i ў нейкi момант з радасцю адчуў, што засынае. Лясное шматгалоссе закалыхвала, i перасiльваць сябе не хацелася. Сасновы водар навяваў спакой i цiхамiрнасць, сонца, якое, нiбыта гуляючы ў вершалiнах стогадовых дрэў, танюсенькiмi зайчыкамi прарывалася праз галiнкi, мiтуслiва асвятляла твар, сляпiла вочы i зноўку гублялася, рассейвалася ў шатах. Бусел заснуў спакойным, як кажуць, дзiцячым сном i нават не прачнуўся, калi вярнуўся Фiлiн. Той не стаў будзiць