Название | Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства |
---|---|
Автор произведения | Алег Грушэцкі |
Жанр | Фэнтези про драконов |
Серия | |
Издательство | Фэнтези про драконов |
Год выпуска | 2022 |
isbn | 978-985-581-420-8 |
Добра пад’еўшы, яны прыбраліся і рушылі ізноў у дарогу праз вёску, ля якой спыніліся. Сяло прыкметна рознілася ад тых, што яны бачылі. Рознілася не толькі хатамі, але і дарогай. Што такое асфальт, тут, падаецца, і не ведалі. Нідзе не было электрычных слупоў, а ўжо казаць пра аўтамабілі ў дварах ці тыя ж ровары нават і не даводзілася. Адным словам, аніякіх прыкмет сучаснай цывілізацыі. Сапраўднае Сярэднявечча.
Пакуль яны разглядалі наваколле, звярталі ўвагу на юных вандроўнікаў і тутэйшыя жыхары. Але людзі глядзелі на іх скоса, нібы баючыся сустрэцца з імі вочы ў вочы. І ў гэтых позірках адчуваўся нейкі недавер, а можа, і запужанасць. Запужанасць невядомым. Што яны, хлопец і юная паненка, могуць з сабою несці. Добрае ці ліхое? Ды яшчэ і Вуж нейкі з імі паўзе. Хоць менавіта на яго глядзелі менш за ўсё.
– Ты гэта адчуваеш? – сцярожка запытаўся Янка ў сястры.
– Як нас разглядаюць?
– Так.
– Ветласці я нешта не заўважаю.
– Няўжо людзі ў вас настолькі запужаныя? – запыталася Мілана.
– На жаль, так, – сумна прамовіў Вуж.
– Небаракі, – уздыхнуў Янка і са шкадаваннем пахітаў галавой. – Гэта ж трэба так усяго лякацца, каб нават галавы баяцца падняць. Вось каб яны аб’ядналіся ды пачалі змагацца разам.
– Каб так! Можа, жыхары і ўзбунтаваліся б, ды хто ж іх падыме? Хто павядзе за сабой? Нашы рыцары, вунь, спрабавалі падняць бунт. Вынік – усе пакутуюць за кратамі. Не тыя суадносіны моцы.
– Несалодка вам тут даводзіцца, – паспачуваў Янка.
– Не тое слова. Сам часам здзіўляюся, як усе могуць так жыць. Мяркую, выжываюць хіба таму, што не страцілі яшчэ пачуццё гумару і веру ў лепшае. Павінна ж гэта ўсё калі-небудзь скончыцца? Не вечны ж ён. Зрэшты, хто яго там ведае? Вядзьмак жа, як-ніяк.
– А няўжо ваш мудры Пугач нікому не даваў аніякай падказкі ці парады?
– Мяркую, ён досыць мудры, каб не лезці ў гэтыя справы.
– Не хоча наклікаць на сябе бяду?
– Так. Як кажуць: язык мой – вораг мой. Ды і ўвагі не жадае ён да сябе залішняй прыцягваць. Ведае ён багата, але самі разумееце…
– Багата ведаеш – мала жывеш, – выказаў Янка тое, што, падаецца, не хацеў прамовіць Вуж. – Але і дурнем заставацца нельга, трэба ўвесь час вучыцца і ўдасканальвацца.
– Ну вось, вы самі ўсё разумееце.
…Невясёлымі яны выйшлі з вёскі і скіравалі далей – праз поле ў нетры. Яны прабіраліся ў глыб лесу, які станавіўся ўсё болей густыя і непралазныя. Падавалася, што сюды ніхто і ніколі не забіраўся. У такім гушчары самае месца хавацца ад усіх. Урэшце, яны выбраліся на паляну, сярод якой стаяў стары магутны разложысты дуб. Не меншы за той, праз які яны тут апынуліся ў каралеўстве Сварга.
– Ну, вось мы і прыйшлі, – сказаў Вуж.
– Нішто сабе! – здзівілася зачараваная такім відовішчам Мілана.
– Ізноў дуб, – азваўся Янка, намякаючы сястры на тое, што пачалі свае прыгоды яны праз такі ж самы.
– Ага, –