Современная зарубежная литература

Различные книги в жанре Современная зарубежная литература

1813 (зборнік)

Уладзімір Садоўскі

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі – прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.

Джульета і экстрасэнс (зборнік)

Таццяна Мушынская

Героі пісьменніцы – нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнага твора – адметны жаночы вобраз, хвалюючая, часам драматычная гісторыя кахання. …Дзеянне аповесці «Джульета і экстрасэнс» адбываецца ў абласным горадзе. У драматычны тэатр прыязджае вядомы сталічны рэжысёр, каб паставіць спектакль «Рамэа і Джульета». Нечакана высвятляецца: шэкспіраўскія страсці віруюць не толькі на сцэне, але і за кулісамі. У адзін клубок сплятаюцца каханне, інтрыгі, барацьба за ролі. Героі аповесці «Доўгае развітанне» – сучасныя музыкі. Падзеі твора «Апошняе каханне Дон-Жуана» разгортваюцца ў мастакоўскім асяроддзі.

Війни Міллігана

Деніел Кіз

Коли здається, що всі неприємності вже позаду, життя ставить перед Біллі нове випробування. На нього чекає курс лікування в психіатричній клініці для злочинців у Лімі. Це місце вважається справжнім пеклом на землі. Те, що коять з пацієнтами у цих стінах, має залишатися моторошною таємницею. Побиття та щоденні знущання – далеко не найжахливіше з того, що чекає на Біллі. Але він не такий, як інші хворі. Він має 24 особистості та безмежну волю до життя. У голові Біллі точаться запеклі війни, і його намагатимуться знищити, не розуміючи, що мають справу не з ним одним… Яка боротьба буде простішою – із системою чи із самим собою?

Надбярэзінцы

Фларыян Чарнышэвіч

«Надбярэзінцы» – самы вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі і з 1924 года жыў у Аргентыне. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея, напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле, апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах. Яе першае выданне ў 1942 годзе прайшло незаўважна, па-новаму было адкрыта польскімі інтэлектуаламі ў 1950-я гады, атрымаўшы надзвычай ухвальныя водгукі за рэалістычнасць і маштабнасць твору.

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)

Наталка Харытанюк

Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.

Ціша (зборнік)

Андрэй Федарэнка

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Нічые (зборнік)

Андрэй Федарэнка

Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Ланцуг (зборнік)

Андрэй Федарэнка

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Марута

Рудольф Фадеев

Повесть «Марута» – это путь по тернистому стеклянному лабиринту, в котором вместо гладких стен – острые и болезненные наросты, больно терзающие кожу и оставляющие липкие и кровавые безобразные следы. Главный герой – человек без имени, прошлого и будущего. Впереди у него пустота. А позади… Страшная зависимость, от которой не скрыться ни в одной точке земного шара. «Марута» – манифест непрерывного мучения, кратерами изуродовавшего судьбу целого мятежного поколения, так и не нашедшего своего места под солнцем в цивилизационных завихрениях нашей реальности.

На заснежаны востраў

Анка Упала

Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, – кажа пісьменніца. – Хай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».