Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Читать онлайн.



Скачать книгу

не памыляўся адносна паходжання чалавека. Дарвін не памыляўся», – не вельмі дарэчы ўсплыла думка. Але розум адкінуў яе. Іваноў падумаў пра іншае. Караскаючыся на елку, ён раз-пораз паўтараў, нібы суцяшаў сябе: «Трое. Іх толькі трое. Трое – гэта не васьмёра і не сямёра». І нібыта падахвочваў іх: няхай падходзяць хлопцы, няхай. Ён зверху прасочыць за імі, добранька прасочыць! А ўжо яны за ім – як Бог дасць.

      Стралкі не спяшаліся, ішлі павольна. Досыць, набегаліся. Надышла іх чарга. Цяпер яны адвядуць душу, пацешацца.

      Абступілі елку, на якую толькі што залез уцякач. І калі адзін з іх на імгненне апынуўся спінай да Іванова, той скочыў. Інтуіцыя нешта падказала стралку, змусіла яго павярнуцца, але ўратаваць не змагла. Іваноў ударыў ручкай ТТ салдата ў скронь і кінуў яго на другога, блiжэйшага, а сам сігануў да трэцяга, ірвануў таго за вінтоўку. Беспамылкова разлічыў, што той учэпіцца ў яе мёртваю хваткай, скарыстаў гэта, змяніў цэнтр цяжару і павярнуў яго перад сабою.

      І не памыліўся.

      Другі стралок адапхнуў ад сябе мёртвага таварыша, згледзеў ненавісную фуфайку і імгненна ўскінуў вінтоўку. Націскаючы курок, бачыў, як фуфайку перад ім засланяе шынель. Ён разумеў, што адбываецца, аднак спыніцца не мог: палец зрабіў сваё. Куля пранізала стралка, але не закранула Іванова.

      «Гэта ўжо не гены і не Дарвін, – падумаў ён. – Гэта – Бог!»

      «Фініш, дружа», – прачытаў у вачах Іванова апошні жывы стралок і, нічога не цямячы ад жаху, выпусціў вінтоўку і кінуўся наўцёкі – у лес, за дрэвы, абы-куды, толькі б далей ад гэтай незразумелай, д’ябальскай істоты, якая нясе смерць.

      Але ён таксама не быў чэмпіёнам Берлінскага ўніверсітэта. Паляўнічы рабіўся здабычай.

      Іваноў не адразу спыніў стралка. Не было жадання. Расхацелася. Падзейнічаў ягоны крык. У крыку, поўным жаху, прагучала нешта да болю знаёмае, роднае. Ён крыкнуў – не, жаласна прастагнаў: «Мамачка, ратуй!» Няйначай зямляк. А мог забіць земляка. Яшчэ імгненне таму. А цяпер вось не хоча. Але і адпускаць – нельга.

      Ускінуў вінтоўку, прыцэліўся, гукнуў рэзка і патрабавальна:

      – Стой!

      Крыссё шыняля перастала матляцца, уцякач – ужо не стралок, а ўцякач – замёр, нібыта ад стрэлу.

      – Гэтак будзе лепш! – сказаў Іваноў досыць гучна не то сабе, не то яму. – Ад мяне не ўцячэш. Як ад лёсу. Можа, пагамонім, га?

      І пайшоў да салдата. Той пакорліва чакаў.

      Вартавы на бліжэйшай да лагерных варот вышцы першы заўважыў зэка, які дробна перабіраў нагамі ўздоўж калючай агароджы. «Уцякач!» – скеміў. Ад хвалявання забыў пра першы папераджальны стрэл, прыцэліўся і націснуў на курок.

      Зэк спатыкнуўся, паспрабаваў, нібыта нечым здзіўлены, азірнуцца, але не змог – асунуўся ў снег.

      Калі да нерухомага ўцекача падбег начальнік аховы, вусны пераапранутага ў зэкаўскую фуфайку першагодка з дзіўным для тутэйшых мясцін імем Змітрок яшчэ варушыліся.

      – Ён чамусьці назваў мяне будзёнаўцам, спытаў панашаму, як завуць, і адпусціў… – выдыхнуў Змітрок апошнія ў сваім жыцці словы на роднай мове.

      І праз дваццаць, і праз