Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Читать онлайн.



Скачать книгу

подых свежасцi – не насланнё. Недзе недалёка – вада, вялікая вада. Недзе недалёка – воля!

      Ён вырвецца з клеткі, абавязкова вырвецца.

      Неўзабаве ён убачыў нешта казачнае, неверагоднае і каторы раз паўтарыў: «Бог ёсць!» Перад ім разлягаўся акіян. «Спаў за якія дзвесце крокаў ад яго і не чуў, – здзівіўся ўцякач. – Відаць, са слыхам зноў не ўсё ў парадку. Цi гэты акіян недарэмна назвалі Ціхім?»

      Ён ніколі не бачыў акіяна. Хараство, якое адкрылася вачам, заварожвала. Бясконцая, зіхатлівая марская роўнядзь супакойвала, цепліла надзею. Чалавек стаяў i глядзеў, амаль не дыхаў. Быў шчаслівы – ён памрэ не ў клетцы, у той вялікай клетцы, дзе прайшло ўсё ягонае жыццё. Ён памрэ хоць і на чужой зямлі, але без дапамогі катаў – вольным чалавекам, не рабом. Ён памрэ – не рабом! Памрэ з думкай пра выратаванага хлапчука, пра маці, пра сваю любую i недасяжна далёкую Радзіму. Чаго яшчэ жадаць асуджанаму на смерць?

      «Божа, што гэта? Што там удалечыні? Карабель? Mipaж?»

      Уцякач глядзеў на ўсе вочы, але далёкі сілуэт няўмольна расплываўся: арганізм траціў апошнія сілы, свядомасць зноў пакідала яго.

      Уздоўж берага павольна i бязгучна плыў невялікі ваенны катар. Вось ужо чуваць галасы, можна згледзець людзей.

      Двое фатаграфавалі ўзбярэжжа. Адзін з іх замяніў стужку і зноў навёў апарат на бераг. У аб’ектыў трапіла скурчанае нерухомае цела.

      Навёў рэзкасць. Нібы апёкшыся, чалавек на катары апусціў фотаапарат на грудзі і закрычаў:

      – Captain! There is somebody! What? No, any frontierguards. An old man.[3]

      І ён іх пазнаў

      – Гэта апошні раз! Апошні! Больш туды ні нагой! – пераконваў сябе чалавек у споднім, укленчыўшы перад абразом. І апраўдваўся: – Хто я?! Ніхто! Усё вырашаюць яны! Яны i ёсць звяры! Я толькі выканаўца. Паслугач! Цень! Усё яны, яны… Якой бясконца доўгай была гэтая ноч! ²х прыводзілі i прыводзілі. Здавалася, таму не будзе канца! I я страляў! А што было рабіць?! Калі не я – знойдуцца іншыя. Але тады i мяне… Таксама – у патыліцу! А я хачу жыць! Я павінен жыць! У мяне дзеці, іx дзеці. Расстраляных.

      У дваццаць дзявятым, калі гэта здарылася першы раз, ён надумаў шукаць ix дзяцей i па магчымасці ўсынаўляць. Слава, Лена, Святлана, Зіна… Яны не ведаюць, што ён – забойца. Любяць яго, чакаюць з надзеяй: «Тата заўсёды нешта смачнае з работы прынясе». Калі б дзеці ведалі, што тое смачнае прызначалася іx бацькам. «Не хвалюйцеся, перадамо», – супакойвалі праз маленькае акенца людзей, якія прыносілі перадачы. А самі сабе казалі: «Іх ужо Бог накорміць».

      Гэтая кастрычніцкая ноч трыццаць сёмага яго даканала. Такога яшчэ не было! Дзевяць чалавек – дзевяць паэтаў! – і ўсіх забіць мусіў ён!

      З імі, вядома ж, следчыя папрацавалі, праз «амерыканскі канвеер» прапусцілі. Гэта калі стомленага ад катавання вязняў энкавэдыста падменьваў другі, пасля трэці, чацвёрты.

      І паэты падпісвалі ўсё, што ад іх патрабавалі, прызнаваліся: так, яны ворагі народа. Маўклівага народа, які праз гэтае зацятае маўчанне і выракся іх, сваіх сыноў. У гісторыі «амерыканкі» не было непадпісантаў. У першы, дзясяты або соты дзень, пры памяці ці ў бяспамяцтве, але



<p>3</p>

Капітан! Там нехта ёсць! Што? Не, не пагранічнікі. Нейкі стары (англ.).