Коннік без галавы. Майн Рыд

Читать онлайн.
Название Коннік без галавы
Автор произведения Майн Рыд
Жанр Литература 19 века
Серия
Издательство Литература 19 века
Год выпуска 1865
isbn 978-985-01-0153-2



Скачать книгу

толькі на іх не нападаюць аслы, – адказаў маёр.

      Усе засмяяліся.

      Між тым манада набліжалася.

      – На коней! – прагучалі з усіх бакоў галасы.

      Наўрад ці можна было паспець палічыць да ста, як цуглі былі ўжо ў ратах коней, якія не паспелі дажаваць кукурузу, аброці перакінуты цераз іх плечы, яшчэ вільготныя ад імклівай скачкі ў духаце трапічнага ранку, і ўсе былі ўжо ў сёдлах, гатовыя імчацца ўперад.

      У гэты час дзікі табун з’явіўся на грэбені ўзвышша, на якім толькі што стаяў дазорны. А ён – мустангер па прафесіі – быў ужо ў сядле і ў адно імгненне аказаўся сярод табуна, спрабуючы накінуць ласо на аднаго з мустангаў. З дзікім храпам коні імчаліся шалёным галопам, нібы ратуючыся ад нейкага жахлівага праследвальніка. Увесь час спалохана касавурачыся назад, не заўважаючы ні фургона, ні коннікаў, несліся яны ўперад.

      – За імі нехта гоніцца, – сказаў Морыс, заўважыўшы ўстрывожаныя паводзіны жывёл. – Што там такое, Крэспіна? – крыкнуў ён мексіканцу, якому з узгорка было відаць, хто праследуе табун.

      У чаканні адказу ўсе прыціхлі. На тварах многіх адбілася трывога і нават страх. Ці не індзейцы гоняцца за мустангамі?

      – Un asіno cіmmaron, – пачуўся маласуцяшальны адказ мексіканца. – Un macho, – дадаў ён.

      – Так я і думаў. Трэба затрымаць нягодніка, інакш ён сапсуе нам усё паляванне. Калі дзікі асёл гоніцца за табуном, мустангаў не спыніш ніякімі сіламі. Ці далёка ён?

      – Зусім блізка, дон Марысіо. Ён бяжыць прама на мяне.

      – Паспрабуйце накінуць на яго ласо. Калі не ўдасца, страляйце. Ад яго трэба пазбавіцца.

      Амаль ніхто з прысутных не зразумеў, хто праследуе коней. Толькі мустангер ведаў, што азначаюць словы: «Un asіno cіmmaron».

      – Растлумачце, Морыс, у чым справа, – сказаў маёр.

      – Паглядзіце туды, – адказаў мустангер, паказваючы на вяршыню ўзгорка.

      Гэтых двух слоў было дастаткова. Усе позіркі скіраваліся на грэбень узгорка, дзе з быстрынёй птушкі неслася жывёліна, якая лічылася ўзорам марудлівасці і неразумнасці.

      Дзікі асёл вельмі адрозніваўся ад свайго зацюканага сабрата – свойскага асла; ён быў амаль такой жа велічыні, як мустангі, за якімі ён гнаўся. Калі ён і не бег хутчэй за самага хуткага з іх, то, ва ўсякім разе, не адставаў. Гэта жывая карціна ўзнікла на фоне зялёнай прэрыі з маланкавай хуткасцю. Тыя, хто яе назіраў, не паспелі абмяняцца і некалькімі словамі, як дзікія кабылы аказаліся амаль побач з імі. Тут, нібы ўпершыню заўважыўшы групу коннікаў, мустангі забыліся пра свайго ненавіснага праследвальніка і павярнулі ўбок.

      – Лэдзі і джэнтльмены! Заставайцеся на месцы! – закрычаў Джэральд, звяртаючыся да коннікаў, якія спрабавалі стрымаць сваіх коней. – Я ведаю, дзе аблюбаваная паша гэтага табуна. Мустангі памчаліся туды. Мы адправімся за імі, і там у нас будзе магчымасць добра папаляваць. Калі ж мы пачнём паляванне зараз, яны знікнуць вунь у тых зарасніках, і тады мы наўрад ці зноў іх убачым… Ну, сеньёр Крэспіна! Пусці кулю ў гэтага нягодніка. Ён жа на адлегласці стрэлу, ці не так?

      Мексіканец