Коннік без галавы. Майн Рыд

Читать онлайн.
Название Коннік без галавы
Автор произведения Майн Рыд
Жанр Литература 19 века
Серия
Издательство Литература 19 века
Год выпуска 1865
isbn 978-985-01-0153-2



Скачать книгу

мустангаў.

      – А-а! Морыс-мустангер! Вы, значыць, пра яго гаворыце? Павінен сказаць, што вы не памыліліся, называючы яго джэнтльменам, хаця рэдка пра якога мустангера можна так сказаць, але гэты хлопец – джэнтльмен ва ўсім: па роду, выхаванню і паводзінах, нягледзячы на тое, што ён паляўнічы на коней, да таго ж ірландзец.

      Вочы Луізы заблішчалі ад радасці, калі яна пачула думку старога паляўнічага пра Морыса-мустангера.

      – Але ведаеце, – працягваў Зеб, у якога, здавалася, узнікла нейкае сумненне, – я вам скажу па-сяброўску: гэтага хлопца пакрыўдзіць гасціннасць з другіх рук. Ён жа, як у нас, бывала, казалі ў Місісіпі, «горды, як Пойндэкстэр». Даруйце, міс Луіза, што ў мяне так вырвалася. Я забыў, што размаўляю з міс Пойндэкстэр – не з самым гордым, але з самым прыгожым членам гэтай сям’і.

      – О містэр Стумп, мне вы можаце гаварыць усё, што хочаце. Вы ведаеце, што на вас, на нашага мілага велікана, я не пакрыўджуся.

      – У каго павернецца язык сказаць што-небудзь крыўднае вам, міс Луіза?

      – Дзякую, дзякую! Я ведаю ваша высакароднае сэрца, вашу адданасць. Можа, калі-небудзь, містэр Стумп… – яна гаварыла нерашуча, – мне спатрэбіцца ваша дружба.

      – Яна не заставіць сябе чакаць – гэта Зеб Стумп вам можа абяцаць, міс Пойндэкстэр.

      – Дзякую! Тысячу разоў дзякую!.. Але што вы хацелі сказаць? Вы гаварылі пра гасціннасць з другіх рук?

      – Так, гаварыў.

      – Што вы мелі на ўвазе?

      – Я хацеў сказаць: не будзе толку, калі я прапаную Морысу-мустангеру што-небудзь выпіць ці закусіць у вашым доме. Хіба толькі ваш бацька сам прапануе яму, інакш ён пойдзе, не даткнуўшыся ні да чаго. Вы разумееце, міс Луіза, ён не такі чалавек, якога можна адаслаць на кухню.

      Маладая крэолка не адразу адказала – яна як бы аб чымсьці задумалася.

      – Ну добра, не турбуйцеся, – сказала яна нарэшце, і па яе тону можна было здагадацца, што ваганні яе закончыліся. – Добра, містэр Стумп, не частуйце яго. Толькі дайце мне знаць, калі ён прыедзе. Але, калі гэта будзе ў час абеду, ён, безумоўна, зразумее, што ніхто не зможа выйсці да яго, – тады, калі ласка, затрымайце яго крыху. Вы абяцаеце мне гэта?

      – Ну канешне, раз вы мяне просіце.

      – Дзякую. Толькі абавязкова дайце мне знаць, калі ён прыйдзе. Я сама прапаную яму закусіць.

      – Баюся, міс, як бы вы не адбілі ў яго апетыт. Нават галодны воўк страціць ахвоту да яды, калі ўбачыць вас ці пачуе ваш звонкі галасок. Калі я сюды прыйшоў, я быў такі галодны, што гатовы быў праглынуць сырога індыка. А цяпер мне яда не патрэбна, хоць цэлы месяц магу цяпер не есці.

      У адказ Луіза пачала звонка смяяцца і паказала паляўнічаму на супрацьлеглы канец двара, дзе з дзвярэй кухні з’явілася Фларында з падносам у руках, а за ёю ішоў Плутон – таксама з падносам, але толькі шырэйшым і больш грунтоўна нагружаным.

      – Ах вы, мілы волат! – з прытворным папрокам сказала крэолка. – He верыцца мне, што вы так лёгка губляеце апетыт… А вось і Плутон з Фларындай! Тое, што яны нясуць, саставіць вам