Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

быў пачаць служыць і зарабляць хлеб з 15—16-гадовага ўзросту. Паспеў толькі закончыць павятовае вучылішча ў мястэчку Асмолавічы…” Пачаўшы дзяржаўную службу ў 1847 годзе, Іосіф Аляксандравіч напры канцы 1860 – у пачатку 1870х дасягнуў высокіх чыноўніцкіх пасад. Апошняя з іх – член Губернскай прысутнасці па сялянскіх справах са званнем сапраўднага стацкага саветніка, што адпавядала генеральскаму званню. Прысутнасць па сялянскіх справах – адзін з важнейшых тагачасных інстытутаў царскай улады. Сваю самавітасць Бонч-Асмалоўскі пацвярджаў руплівасцю, энергічнай працай. Як ацэнка – высокія ўзнагароды. Іосіф Аляксандравіч быў узнагароджаны ордэнамі св. Анны II і III ступені, св. Станіслава II ступені з імператарскай каронай…

      Ёсць у Беларусі і па свеце носьбіты гэтага прозвішча і цяпер, праўда, без прыстаўкі “Бонч”. У 1924 годзе ў легендарнай вёсцы Клімавіцкай старонкі Асмолавічах (пра яе мясцовы журналіст Іван Лапо нават цёплую і эмацыйную краязнаўчую кнігу напісаў) нарадзіўся Аляксандр Віктаравіч Асмалоўскі. Да вайны паспеў закончыць Магілёўскае педвучылішча. У час ліхалецця партызаніў на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна. Пасля вызвалення – у дзеючай арміі, сапёр 110й стралковай дывізіі. На шчасце, пагаворка “сапёр памыляецца адзін раз” толькі спрыяла нашаму земляку. Пасля Вялікай Айчыннай Аляксандр Асмалоўскі вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Спярша працаваў настаўнікам. Затым – на партыйнай рабоце. Доўгі час узначальваў упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Узнагароджаны ордэнамі Славы II і III ступені, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені. Землякі прысвоілі Асмалоўскаму званне ганаровага грамадзяніна Клімавіч.

      Яркая асоба ў расійскім мастацтве – і ўраджэнец Клімавіч Ігар Паўлавіч Рубінскі (нарадзіўся ў 1919 годзе). Так склаўся яго лёс, што вельмі рана вырваўся за межы радзі май старонкі. Мо таму ў стасунках з Беларуссю, Магілёўшчынай яго і не згадваюць амаль. Ігар Рубінскі ў 16 гадоў па рэкамендацыі прафесара і знакамітага па тым часе мастака Ісаака Бродскага паступіў у Акадэмію мастацтваў імя I. Рэпіна ў Ленінградзе. У 1936—1942 гадах вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава. Першы сур’ёзны настаўнік – С. Герасімаў. Дыпломную працу “Захоп фашыстаў партызанамі” напісаў у Самаркандзе, куды быў эвакуіраваны інстытут. 3 1942 года Ігар Рубінскі – на фронце, ваенную рэчаіснасць спасцігаў сваімі вачамі. Спярша ваяваў у народным апалчэнні. Затым быў адкамандзіраваны ў рас параджэнне Галоўнага палітупраўлення Паўночнага флота. У 1943 годзе таленавітага маладога чалавека прынялі ў сябры Маскоўскага таварыства мастакоў Пачынаючы з 1946 года Ігар Паўлавіч да 1990х (памёр мастак у 1996м) удзельнічаў у болей як 60 выставах. Карціны нашага земляка вядомыя не толькі на ранейшай савецкай прасторы. Палотны Ігара Рубінскага выстаўляліся ў Англіі, Італіі, іншых краінах, дзе глядач не меней патрабавальны і чуйны да сапраўднага жывапісу. I цяпер, адкрываючы для сябе творчасць ураджэнца Клімавіч па рэпрадукцыях, адчуваеш