Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.



Скачать книгу

ны твар знатнага ваяра быў, нягледзячы на светлы сонечны дзень, панурым і задуменным. Колькі тыдняў таму ён са сваёй харугвай здзейсніў вылазку з Літвы ў землі Лівонскага ордэна ў адказ на леташні напад крыжакоў на Трокі – радавое гняздо князя. Ліцвіны абклалі крыжацкі бург у Куроніі, але неўзабаве на дапамогу варожаму гарнізону падышоў са сцягамі сам лівонскі магістр. Пасля жорсткага няроўнага бою князь Светавар вымушаны быў адступіць ад сцен варожай цытадэлі. З рэшткамі дружыны ён пятляў па лясных дарогах і сцяжынах. За імі неадступна ішлі па пятах крыжакі. Перакрываючы ліцвінам зваротную дарогу на радзіму, яны прыціскалі дзёрзкіх вояў да неспакойных прахалодных водаў Варажскага мора, маючы намер давяршыць на ягоных стромкіх берагах іх канчатковы разгром.

      Сонца ўжо схілілася да заходняга небасхілу, калі спацелыя ад летняй спякоты вершнікі нарэшце вырваліся з лясной засені на шырокі дол і іх зроку раптам адкрылася незвычайнае відовішча: доўгая блакітная паласа мора і перад ім на высокім пакатым пагорку, нібы тая скала, вялікае пасяленне, абгароджанае шчыльным завостраным частаколам. Гэта было паселішча жамойтаў – даўніх хаўруснікаў Літвы, якія, нягледзячы на тое, што на іх землях цяпер уладарылі крыжакі, захоўвалі ўсё ж свае ўласныя звычкі і здабыткі. Дзесьці там за высокай сцяной частаколу і россыпам драўляных жылых забудоваў таіўся велічны паганскі храм багіні Аўштры – ранішняй зары, жонкі наймагутнага Перуна. Само ж капішча нябеснага бога грому знаходзілася зараз у Троках, якімі валадарыў князь Светавар, і жыхары якога яшчэ з’яўляліся напалову хрысціянамі і паганцамі.

      Варта, што стаяла пры браме, яшчэ здалёк змеціла ліцвінскіх вершнікаў. Таму пры іх набліжэнні хутка расчыніла тоўстыя дубовыя створцы. І атрад паволі ўехаў ў пасяленне. Дапытлівыя жыхары ад малога да вялікага павалілі з прыземістых хат гурмой на вуліцу, узнёсла віталі гасцей на мясцовай мове:

      – Lietuviai! Draugai!.. Sveiki, drąsūs kariai! Sveiki, draugai!..[1]

      Вершнікі неўзабаве прыпыніліся ля вялікага драўлянага дома, што стаяў у цэнтры жамойцкага пасялення. З яго да іх выйшаў у светлых строях пажылы сівы старэйшына. Спешыўшыся, князь Светавар зычліва павітаўся з мясцовым правадыром:

      – Labas diena![2] Рады вітаць цябе, мудры Кушніс, у тваім прыгожым паселішчы і бачыць цябе ў добрым гуморы і здароўі!

      – Su atvykstant![3] І я рады бачыць цябе, слаўны кунігас Трокаў! – гучна мовіў у адказ пажылы жамойцкі ўладар на мове ліцвінаў.– Якія-такія ветры занеслі цябе ў наш далёкі глухі закутак?

      – Ды ў паходзе я быў з харугвай у Куроніі, мудры Кушніс, – хутка адказаў Светавар. – Цяжкі бой выдарыўся. Ідуць зараз па нашых слядах крыжакі. Прашу на колькі дзён прытулку для сябе і вояў сваіх верных. Стаміліся мы моцна ў дарозе. Перадыхнуць і падсілкавацца б крыху воям і коням, набрацца сілы.

      – Сябрам мы заўжды радыя! – прамовіў ветліва жамойцкі правадыр. – Уладкуем тваіх вояў па дварах. Цябе ж, мужны кунігас, запрашаю прыпыніцца ў маім доме, адвячэраць і выпіць гарачага траўнага напою! Да таго ж у добры дзень завітаў ты да нас. Сёння ўвечары свята ў гонар нашай слаўнай нябеснай заступніцы Аўштры! Будзе высокае вогнішча!

      – Абавязкова наведаем капішча і ўскладзём да ног найсвятлейшай багіні свае шчырыя падарункі! – гучна мовіў князь Светавар і, ступіўшы да старэйшыны, шчыра абняўся з ім, бо ведаў Кушніса яшчэ з тых часоў, калі той служыў сотнікам у бацькавай дружыне – адсюль і ягоныя добрыя веды мовы хаўруснікаў.

      Ліцвінскіх вершнікаў, якія спешыліся, пачалі разбіраць і разводзіць па дварах жыхары. Князь Светавар жа, даверыўшы баявога каня маладому слузе, прайшоў разам з Кушнісам у ягоны прасторны дом.

      Вячэра ў старэйшыны зацягнулася да заходу сонца. Да капішча Аўштры, што знаходзілася непадалёк ад мора на ўскраіне сасновага бору, правадыры рушылі ўжо ў прыцемках – ад пасялення да яго вяла ўтаптаная сярод прыбярэжных скал сцяжына. Гэта была велічная без страхі прамавугольная забудова з тоўстых бярвенняў, мо сто аршынаў у шырыню. Апынуўшыся ў храме, князь Светавар агледзеўся. Мясцовыя жыхары паступова напаўнялі шырокі ягоны ўнутраны двор, пакорна выстройваліся ўздоўж сцен. Пасярэдзіне ж капішча рос магутны разгалісты дуб. Прама перад ім узвышаўся велічны, ростам у тры чалавекі, ідал Аўштры. У руках багіня трымала бліскучую зорку. Перад ідалам месціўся нешырокі алтар, да якога вялі каменныя ступені. На ім ва ўнутраным паглыбленні сцяны палала вечнае непагаснае полымя, якое разам з факеламі на сценах асвятляла капішча. Натоўп па загадзе старэйшыны расступіўся, і неўзабаве на ўзвышшы перад алтаром з’явіліся маладыя жрыцы-вайдэлоткі – у белых палатняных кашулях і з кветкавымі вянкамі на галовах. Яны распачалі павольныя рытмічныя рытуальныя рухі пад нягучны спеў. Старая жрыца ў шэрым доўгім сарафане наблізілася да агню са збанам, падліла ў яго масляную вадкасць. Полымя тут жа заварушылася, сіганула яскравым стаўпом у неба. І раптам у ягоных залацістых промнях паўстала маладая статная вайдэлотка, у белых строях з распушчанымі густымі попельнымі валасамі, якая грацыёзна ўзышла па прыступках да статуя Аўштры. Князь Светавар міжволі пашырыў вочы. Ён упершыню назіраў такую непаўторную дзявочую прыгажосць.



<p>1</p>

Літоўцы! Сябры!.. Прывітанне, храбрыя воі! Прывітанне, сябры!..

<p>2</p>

Добры дзень!

<p>3</p>

З прыездам!