На імперыялістычнай вайне. Максім Гарэцкі

Читать онлайн.
Название На імперыялістычнай вайне
Автор произведения Максім Гарэцкі
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1926
isbn 978-985-08-1721-1



Скачать книгу

te>

      Прадмова

      З раньняга дзяцінства ўспаміны засталіся нейкія цьмяныя – бяз формаў і колераў, як быццам і не было ў жыцьці значнага кавалка. Затое багатыя ўспаміны на гукі. Асабліва адзін безупынку круціцца і асацыюецца з пачаткам майго шляху. Гэты гук – ледзь чутны строкат, які паступова перакідваецца песьняй тралейбусных рагуляў. Дзіўная, патаемная сувязь завязалася ў мяне зь віцебскім тралейбусам, які сымбалічна да ўсяго стаўся маім раўналеткам. Не кажу, што дрэннае дзяцінства было ў мяне, наадварот, цёплае і бэзавае, але ж чамусьці з пацалункамі маці на ноч сумная калыханка, нашаргатаная рагулямі нябачных тралейбусаў, заўсёды дамешвалася да ўспамінаў, вобразаў утульнага дзяцінства.

      Штовечар, атрымаўшы традыцыйную порцыю матчыных пацалункаў, я апынаўся ў чорным пакойчыку. Зразумела, сон не заўжды кідаўся на мяне адразу, часьцяком ён хаваўся ў цемры і вычэкваў гадзіны. Ды я, здаецца, яго дужа й не чакаў – было чым заняцца. Амаль заўсёды спадзяваўся пачуць набліжэньне тралейбуса, ягоны чульлівы строкат рагуляў. А калі-нікалі нават удавалася ўбачыць успышку адразу ж памерлых іскарак, нарадзілых з-пад залезных рагуляў. Тады скрозь цемру ўспыхвала сэкунднае сьвятло і я ўсьміхаўся нечаканаму падарунку ад майго патаемнага сябрука-раўналеткі.

      Гук, адарваны ад вобраза, бо я быў нагэтулькі малы, што ня мог шчэ дацягнуцца да падваконьня, а таму ня бачыў, хто ж ці што ж выдае такі спэцыфічны клёкат. Мне малявалася нейкая дзівосная птушка, якая клёкала, бы журавель ці бацян. Часам я так стараўся дацягнуцца да вакна, каб усё ж такі ўгледзець яе, тую птушку, але не даваў рады. І таямніца цьвяліла мяне ўсё больш і больш.

      Засынаў я неяк непрыкметна для розуму. Прачынаўся зноў жа ад клёкату халодных залезных рагуляў, якія няхотна паўзьлі па вільготнаму і ахалоджанаму Дзьвіной дроце. Потым я чуў асьцярожныя сягі матулі ці таты, якія адцягвалі ўвагу ад майго сябрука. Я канчаткова ўваходзіў у рэчаіснасьць, выкараскваючыся з цэлафану фантасмагорыі.

      Узгадаваю яшчэ маю першую жывую сустрэчу з тралейбусам, які спыніўся неяк акурат перада мною з маці. Добра памятаю, як аднойчы па дарозе ў садок, мяне надзвычай уразілі сумныя вочы-фары тралейбуса, амаль сьлёзны ягоны твар. У садку я ў той дзень не жадаў гуляць ані з кім – гэтак трымаў мяне самотні вобраз віцебскага тралейбуса. Гэта зусім ня птушка, а хутчэй сьмешны самотні слон. І назваў я яго на сваёй дзіцячай мове – «кельбусам». Ці ня першы мой словатвор, які так цешыў бацькоў. Слоўка, якое ахапіла таго, хто клекатаў для мяне і дапаўняў матчыны калыханкі, а яшчэ пабуджаў мяне і зачароўваў, і навяваў сумнявыя мэлёдыі.

      Сяньня ўзгадваючы дзяцінства, я часам сумняюся, ці было яно наяве ці толькі ў салодкіх прыблізных марах? Сумныя твары тралейбусаў і цяпер, хоць і памяняліся здаўна мадэлі саміх машынаў, штодня пераконваюць мяне ў ягоным існаваньні, а даўгія чорныя і сталёвыя адцягнутыя назад рагулі, якія робяць тралейбус падобным да вялізнай цыкады, працягваюць зьдзіўляць і маё дарослае жыцьцё чаканымі зь дзяцінства іскоркамі-падарункамі.

      Праўда, вось клёкат рагуляў стаўся значна цяжэйшым і сумнейшым, што часам нагадвае мне тужныя дзьвінскія песьні і расповяды маёй бабулі. На дзіва, кожная песьня памерам у велічны кавалак чалавечага жыцьця, чалавечых хваляваньняў, значнага эпізоду з майго развою і толькі зрэдчас слабых усьмешак…

      Першая казка

      Мяккае, шчаснае і бясклопатнае дзяцінства падаравалі мне бацькі. Смачныя, незабыўныя кніжныя казкі чыталіся мне прыгожай і клапатлівай, адданай і ўважлівай матуляй. Матуляй, якая сама зьведала зусім іншае – хутчэй гарапашнае, бядняцкае пасьляваеннае дзяцінства. І таму мяне і маіх старэйшых сястру і брата з усяе сілы яна разам з таткам аберагала, задорвала ўвагай, цяплынёю, рэдкімі смакоцьцямі і неверагоднымі цацкамі. Я жыў у казцы. У кніжнай казцы. Памятаю чаканыя і такія нягэтульныя калыханкі, сьпявалыя мне маці. Памятаю таксама калыханкі, якія сьпявалі мне тралейбусы пад вакном, тралейбусы, сталыя маімі раўналеткамі. Я нарадзіўся ў 1978 годзе, у гэтым жа годзе ў Віцебску пусьцілі першы тралейбус. Песьні тралейбусных рагуляў сталі яшчэ адной казкай дзяцінства. Але наперадзе мяне чакала суздром іншая, сапраўдная, першая казка, якая зьмяніла ўвесь мой маленькі, слабенькі і крохкі сьвет… Першая казка жыцьця, якая надарылася, звалілася на мяне разам з знаёмствам з бабуляй. З роднай бабуляй, якая жыла і настаўнічала ў вёсцы ля Воршы. Цалкам сапраўднай бабуляй з самай простай беларускай вёскі. Бабуляй а чорныя валасы і чорныя, бы ў смалянкі{Смалянка (дыял.) – пацучыха, пацучыца.}, як казалі ў вёсцы, вочы. Паступова адкрывалася мне тая казка… Ня помню першых прыездаў-наведваньняў вясковай бабулі (бо была ў мяне яшчэ іншая таксама калярытная гарадзкая бабуля), але помню так сьветла ейныя званкі ў дзьверы. Я ўжо ведаў, што гэта яна. І ўсё адно ротам глядзеў на яе, нягэтульную. Яна зьяўлялася ў стракатай хустцы, у неверагодных негарадзкіх тапцях, у даматканай спадніцы і яскрава-зялёнай кохце. А ў руках у яе заўсёды была неверагодная, цікавая, булкападобная торба, у якую, як казала яна сама, можна і каня, і чорта пасадзіць. Вось я і глядзеў у тую торбу і, нібы выглядаў таго самага каня ці чорта. Але яшчэ больш разяваў я рот, калі пачынала бабуля размаўляць з намі. Яна