Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Зміцер Дзядзенка

Читать онлайн.
Название Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
Автор произведения Зміцер Дзядзенка
Жанр Исторические детективы
Серия
Издательство Исторические детективы
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-44-5



Скачать книгу

губой гаркамаўскага работніка, працавалі як сіта – прапускалі толькі высокія ноты.

      Адсмяяўшыся, Кашэль працягнуў з цынічнай усмешкай:

      – Мы з табой – на адказнай працы, а гэта лічы – як на перадавой. На першай лініі барацьбы за сусветную рэвалюцыю! Ты на перадавой калі адпачываў – толькі калі стомішся? Ці тады, калі была магчымасць? Сам жа ведаеш: ёсць магчымасць – адпачываеш, бо пра час наступнага адпачынку не ведаеш. Словам, я вечарам цябе забяру. Ты ж увечары нікуды не спяшаешся?

      Канстанцін нікуды ўвечары не спяшаўся: іх жыццё з Валянцінай усё менш нагадвала сямейнае, а ўсё больш – нейкае суседскае. Таму спяшацца да гэтай ужо амаль чужой жанчыны яму не было ніякага рэзону. І ўвечары яны пайшлі адпачываць. Памяць паслужліва падказала Мачугу, што спярша яны сядзелі ў рэстаране гатэля «Эрмітаж» на Мінскай, 6. На невысокай сцэне граў аркестр, і чарнявая спявачка ў чырвонай ядвабнай сукенцы саладжавым голасам тужліва спявала пад акампанемент скрыпкі і раяля:

      Купіце, койфтчэ, койфтчэ папіросн

      Трукэнэ фун рэгн ніт фаргосн

      Койфтчэ білік бэнэмонэс

      Койфтчэ гот ойф мір рахмонэс

      Ратэвэт фун гунгер міх ацынд.

      Песня «Папяросы», наколькі ведаў Мачуга, распавядала пра цяжкую долю габрэйскага сіраты. Круглы твар спявачкі, аднак, не дазваляў уявіць яе сіратой, якая просіць міласціну.

      – Што будзеце замаўляць? – ветліва запытаўся ў іх над галовамі афіцыянт з прылізанымі валасамі.

      – Перш, вядома, гарэлачкі графінчык, – Кашэль пачаў ужываць ласкальныя суфіксы, быццам ад гэтага станавіліся меншымі замоўленыя порцыі ды не такой відавочнай станавілася прага да смакавання ежы і проста абжорства. – Парсючок запечаны ёсць? Давайце яго. А рыбка?

      – Селядзец найсвяжэйшы, – афіцыянт дагодліва схіліўся, вочы яго блішчэлі разуменнем.

      – Давайце і яго нам, – пагадзіўся Кашэль. – Пра астатняе падумаем потым.

      Яны выпівалі і закусвалі, разглядаючы навакольную публіку. Канстанціну публіка падабалася не вельмі: навакольныя сталы займалі нейкія ўкормленыя нэпманы са сваімі паненкамі. Велягурыстыя жаночыя капялюшыкі з пёркамі і без, на жаночых шыях – калье з каштоўных камянёў (у камянях Мачуга не разбіраўся – чуў толькі пра брыльянты, і яму падалося, што пара наведніц мае акурат калье з брыльянтаў), цяжкія залатыя пярсцёнкі на мужчынскіх пальцах…

      Уся гэтая атмасфера была Канстанціну не проста чужой – варожай. Ён адчуў, што ледзь не задыхаецца ў ёй. Апошняй кропляй стала фігура лысаватага мужчыны, які падняўся з-за стала з п'яным крыкам:

      – На чорта мне гэтая нудзяціна! Грайце «Бублічкі» – плачу двайны тарыф!

      Ён сунуў руку ва ўнтураную кішэню пінжака і рэзкім рухам выцягнуў адтуль кіпу асігнацый. Хістаючыся, быццам пастаянна сыходзіў з лініі стрэлу, ён дабраўся да сцэны. Высокай нотай блямкнуў, як разладжаны, раяль – гэта наведвальнік паклаў на клавішы адну купюру са свайго пачка. Скрыпач ледзь паспеў прыбраць сваю скрыпку – нэпман хацеў абавязкова