Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Читать онлайн.
Название Беркут. Кніга першая
Автор произведения Мікола Міхайлавіч Адам
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006426924



Скачать книгу

непатрэбныя сапраўднаму савецкаму чалавеку-рабочаму-кавалю шчаслівай будучыні, магчыма, на дваццатае стагоддзе не выпала б столькі крыві, гора і катастроф.

      Пажар Цішкоўку добра патрапаў, але не знішчыў, ды мір у сяло з выгнаннем немцаў не прыйшоў. Замест яго ўварваліся дзянікінцы, несучы смерць і распырскваючы кроў па баках сваіх стомленых коней. Не паспелі пазбавіцца ад дзянікінцаў, як Цішкоўку акупавала банда Грызлова, затым махноўцы захапілі сяло, палюючы на тых жанчын і дзяўчат, якія яшчэ засталіся жывымі. Беркутаў бацька не аднаго гвалтаўніка з задавальненнем уздымаў на вілы, нават з Махно счапіўся, але той унікнуў сутычкі праз жарты ды падаспеўшыя чырвонаармейскія атрады. Уцякаў, аж пяты блішчэлі.

      Пасля 1920 года, нарэшце, усталявалася мірная цішыня, якая злёгку аглушыла цішкоўцаў, прывыкшых да бясконцых выбухаў, стрэлаў ды крыкаў аб дапамозе і стогнаў параненых. Зрэшты, стан гэты доўжыўся зусім не працяглы час, бо мір патрабаваў гэтаксама, як і вайна, руху, руплівасці, энтузіязму, калектыўнай працы і агульных свят. Ствараліся рэўкамы, камбеды, розныя працоўныя ды гандлярныя таварыствы, саўгасы, калгасы. Бацька Беркута, у выніку, узначаліў Цішкоўскі калгас, адбудаваў сяло, якое да 1930-х гадоў вырасла, аднавілася і ўзнавілася да непазнавальнасці. А потым зноў вайна, нямецкая акупацыя, канцэнтрайыйны лагер для ваеннапалонных у межах сяла, у якім паўміралі тысячы салдат, зноў партызанскі атрад… Больш за ўсё ў той час уразіла бацьку Беркута колькасць мясцовых паліцаяў, якія з задавальненнем служылі вермахту, старанна і аддана, з асаблівай жорсткасцю адносячыся ледзь не да ўсіх, з кім яшчэ нядаўна жылі, працавалі, адзначалі святы ды вяселлі, гаравалі на хаўтурах. Менавіта паліцаі паказалі немцам на хату дзеда Беркута, распавялі, што той бацька партызанскага камандзіра, да таго ж камунста і былога старшыні калгаса. На світанку ўварваліся ў хату, выцягнулі старога разам з жонкай з ложка на двор, разбілі кніжную шафу, распалілі вогнішча, куды выкідалі кнігі праз акно. Стары Беркут паспеў перабіць дваім, асабліва шчыраваўшым п’янаватым і нахабным, даволі маладога веку паліцаям кадыкі, калі яго наскрозь прадзіравіла аўтаматная чарга. Мёртвага шпурнулі ў агонь, бабулю ж прымусілі жывою зайсці ў полымя і рагаталі, пакуль яна крычала, ахопленая жудаснымі пісягамі болю і смерці, затым падпалілі хату і папярэдзілі сагнаных на паказальную экзекуцыю цішкоўцаў, што так будзе з кожным, хто наважыцца падтрымліваць партызан. Пасля гібелі бацькоў Беркутаў бацька счарнеў і пасівеў умомант, зацяўся і прагнуў помсты, замест сэрца, адчуў, у грудзях утварылася чорная яма. Ён высачыў усіх удзельнікаў расправы паасобку самастойна, нікога не прасіў аб дапамозе, бо тое было яго асабістай справай, і выводзіў у лес. Тыя стагналі і скавыталі, малілі аб дараванні, аж да агіды, некаторыя пракліналі і яго, і Саветы, але не пашкадаваў ён нікога. Не меў права, дый думкі такой не меў таксама. Перарэзваў ім гарлякі, бы свінням,