Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Читать онлайн.
Название Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх
Автор произведения Антось Уласенка
Жанр Научная фантастика
Серия
Издательство Научная фантастика
Год выпуска 0
isbn 9785005665102



Скачать книгу

туману ўваччу паразьвейваліся, Тронза зразумеў, што відзежы па зьнячуленьні ня зьніклі. З круглага вакна ўгары на яго глядзеў жудасны курдупель: аблавухі, з масыўнымі брывянымі дугамі, вытырклымі скуліцамі й параю гнілякоў у роце. Твар яго крывіўся грымасаю бясьсільнае нянавісьці. Ногі ад сярэдзіны сьцёгнаў ператвараліся ў караценькія кавёлы. Так мог выглядаць дзікі насельнік Даўнажыўнае эры.

      Курдупель зьнік як і не было. Тронза сьцяміў: гэта не вакно – гэта доктар Лезгэ адсунуў ад сталу вялізнае круглае люстра. Ён назіраў за ўласным адбіткам.

      – Ну як вам, даражэнькі Бальтруце? – пачуўся знаёмы далікатны голас. – Як на мяне, харызматычна й густоўна. Адчуваецца дотык самабытнага творцы.

      – Старычына Рэнзо? – прасыкаў Тронза. Без бальшыні зубоў прамовіць нават гэтыя два словы было няпроста.

      Ён амаль не зьдзівіўся. Сьвядомасьць ужо складвала кавалачкі мазаікі, і вынік атрымваўся бязрадасным. Рука міжволі цягнулася да праменявіка, які ён узьвёў перад уваходам.

      – Спадар Рэнзо. Рэнзо Лезгэ. Панібрацтва не пасуе дачыненьням шэфа з падначаленым. Мяркую, вы пагадзіцеся са мною, Бальтруце. Вам, натуральна, патрэбны час, каб асэнсаваць новы стан рэчаў. Не магу вас папракаць.

      Тронза павярнуў нехлямяжую галаву і ўгледзеўся ў свайго супольніка – лупатага сухарлявага чалавечка ў гадох, як заўжды пры гальштуку й гарнітуры. Трыкутная галава з вузкім падбародзьдзем і высокім ілбом падавалася завялікаю для ягонага кволага цельца. Выцягнутыя, бы ў кажана, вушы амаль сягалі падбародзьдзя. Абвіслая скура мела зеленаватае адценьне – вынік доўгага жыцьця на станцыях пад узьдзеяньнем сонечнае радыяцыі. Сьлязістыя вочы даўно выцьвілі й зацягнуліся плевачкай, празь якую прасьвечвалі шэрыя зрэнкі. Гэтымі вачыма Рэнзо жаласна глядзеў на Тронзу, рыхтык перапрашаў за сваю бытнасьць.

      – Вы не казалі, што доктар Лезгэ – ваш сын. І, пэўна, не зусім доктар.

      – Ах, гэта дробязі… У Драманда талент, вы ня лічыце? Натуральны мастак. Натхняецца старасьвецкімі альбомамі. Ён і мне падправіў быў выгляд. Стаўся для яго, так бы мовіць, першым палатном.

      Сам Драманд тымчасам усеўся на ўслон і зноўку вылупіўся на сьцяну.

      – Прызнацца, я спадзяваўся на іншы вынік апэрацыі.

      – Творчая натура, што зь яго возьмеш. Акадэміяў ня скончваў. Не прызнае рамак, грэбуе работаю на заказ, самі бачыце. А спадзевы… Няспраўджаныя спадзевы гартуюць характар.

      – Як вы падрабілі квантавыя меткі? Ужо й маю́ маеце?

      – Квантавую метку падрабіць нельга. Вы й самі ведаеце.

      Тронза нахмурыў свае новыя кашлатыя бровы.

      – Я вас ні ў чым не падмануў, даражэнькі Бальтруце, – уздыхнуў Рэнзо. – Гэта папраўдзе найлепшая маскіроўка. Ёю скарысталіся многія авантурнікі. Каторыя зь іх дагэтуль са мной. Тэльтрон Пратон радасна віхляе хвастом, як убачыць мяне, а Пранчуздра Дэнэльбромт ня можа нацешыцца сваёю барадой. Усе яны – і Ё-ё Крыкс, і Мезьвілёмій Арэскі – уласнаручна пакінулі свае меткі. Такую рэкамэндацыю ня купіш за грошы.

      – То значыць, я мушу быць вам