Да знакамітага дзіцячага пісьменніка Джані Радары вядомасць прыйшла пасля выхаду яго першай кнігі «Прыгоды Чыпаліны» (1951 г.), перакладзенай затым на вялікае мноства моваў. Персанажаў гэтай кнігі прыдумалі Джані Радары і Рауль Вердзіні ў 1950 годзе для дзіцячага часопіса «Піянер». Шматлікія пакаленні юных чытачоў з захапленнем сачылі за неверагоднымі прыгодамі Чыпаліны (хлопчыка-цыбулінкі), шаўца Вінаградзінкі, князя Лімона, дзядулі Цукіны і каварнага кавалера Памідора. І ў нашы дні кніга паранейшаму захапляльная і цікавая, як і ўсялякі таленавіты твор. Пяру Дж. Радары належыць вялікая колькасць дзіцячых вершаў і казачных аповесцяў, сярод якіх «Падарожжа Блакітнай стралы», «Джэльсаміна ў краіне лгуноў», «Казкі па тэлефоне» і інш. Многія з іх перакладзеныя на рускую мову. Па матывах твораў пісьменніка створаны мастацкія і мульціплікацыйныя фільмы, п’есы для дзіцячых драматычных, лялечных і радыётэатраў. У 1970 годзе Дж. Радары была прысуджана прэмія Андэрсена. Гэта прызнанне яго вялікіх заслугаў у галіне дзіцячай літаратуры.