Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм і рэалізм) і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Гўсоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў Літаратурна-мастацкае выданне для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца духоўным набыткам нацыі.
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў XIX—XX стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Для шырокага кола чытачоў карысна ўсім, хто цікавіцца беларускай вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маура (1883-1971), які паклаў пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўцыязапісы тэкстаў (“У краіне райскай птушкі”; “Сын вады”; “Палескія рабінзоны”; “Слёзы Тубі”; “ТВТ”; “Шчасце”). Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.