Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф

Читать онлайн.



Скачать книгу

тарыя шнары на правай руцэ наліліся чырванню. Ён скінуў трэць стагоддзя і зноў быў тым самым дваццацічатырохгадовым уланам, што перакрочыў мяжу багнавага краю. Янка, малады, дужы, аматар двубою і хуткіх коней, а не сталы і стомлены ветэран Ян з процьмай гісторый і загінулых сяброў.

      – Не, не! Ты несапраўдная. Ты мана! – змусіў Янка працаваць непаслухмяны язык.

      Дзяўчына глядзела на хлопца, як котка на вераб’я, – асцярожна і павольна падкрадалася, каб быць побач, каб адным кіпцюром перабіць шыю маленькай птушцы.

      – Ты баішся мяне? – здзіўленне змянілася на ўсмешку. – Як такі моцны і прыгожы ваяр можа баяцца мяне? Я ж маленькая і слабая істота, кожны можа мяне абразіць.

      Яна зрабіла крок наперад.

      – Ды яны і крыўдзяць, – мяккі дзявочы голас пасуровеў. – Злыя людзі… Яны не глядзяць на мяне, сварацца з-за мяне. Ім толькі адзінае трэба!

      Багна зацягвала ногі хлопца, не давала зрабіць і крок.

      Журавінавы водар прабіўся да ўлана – дзяўчына апляла яго валасамі, учапілася за ягоную руку, як котка хапаецца за галіну.

      – Не… Не трэба… Ты…

      – Але ж ты не такі, – зацурчаў голас. – Я ведаю. Ты іншы. Ты абароніш слабую дзяўчыну, ты будзеш клапаціцца пра мне. Праўда, ваяр?

      Дзяўчына глядзела на Янку вялізнымі вачамі, што патрабуюць не сумнявацца і верыць. А ён… Ён патанаў у гэтых калодзежах, не мог выбрацца, глядзеў наверх, але не бачыў ні сонца, ні месяца, ні зор. Толькі чорныя кругі вачэй. Водар журавін і верасу цягнуў хлопца яшчэ глыбей, заганяў па пояс у багну.

      – Адкажы «так», улан. Я пазнаёмлю цябе з сёстрамі. Яны таксама прыгожыя, але ж я найпрыгажэйшая з іх. Пайшлі да нас, і ты атрымаеш усё: спакой, дабрабыт, багацце. Ты будзеш першым сярод лепшых.

      Тонкая халодная рука змяёю абвіла шыю. Зусім блізка: нос амаль кранаўся носа, вусны хлопца былі насупраць вуснаў тваневай дзяўчыны, чорныя вочы глядзелі ў зялёныя. Але ён не адчуваў дзявочых подыхаў, толькі журавіны і верас. Над вухам у яго гучала «Пагадзіся… пагадзіся…».

      – Пацалуй мяне… – раскрыліся пунсовыя вусны.

      Хлопец абняў тую, што абдымала яго. Вочы – каб бачыць прыгажуню. Вусны – для пацалункаў. Жыццё – дзеля яе… Ён не адчуваў, як крапівою пякуцца зялёна-блакітныя валасы, як сціскае руку змяя, як павекі абляпілі камары – яго рот напаўняўся дрыгвою. Такі знаёмы смак…

      19 ліпеня 2011 года

      – Адкуль вы едзеце? – шэры чалавек зазірнуў у секцыю плацкарты.

      – З адпачынку, Чэхія, Польшча, Аўстрыя.

      Па калідоры прапаўзла такса ў бронекамізэльцы.

      – Колькі дзён былі?

      – Чатырнаццаць, – адказала дзяўчына ў чаканні другога прыходу даўгога сабакі.

      – Рэчы купілі якія? Электроніка, адзенне, упрыгожванні? – ацаніў плацежаздольнасць шэры чалавек.

      – Толькі іконы схавалі, – перавярнуўся на другі бок хлопец на верхняй палічцы.

      – Дурань! – кінула дзяўчына.

      Такса прабегла ў адваротны бок з карункавымі майткамі ў зубах.

      – Зараз з рэчамі на выхад і ў залу – даваць пісьмовае тлумачэнне, – пасуровеў шэры.

      – Ды гэта ён жартуе дрэнна. Нічога не набывалі.

      Сувеніры, алкаголь, цішоткі, – незаўважна падпіхнула яна заплечнік пад лаву.

      – На якую суму?

      Такса прайшла за мытнікам на задніх лапах.

      – На якую суму, пытаю.

      – А, так, даляраў, мабыць, дваццаць.

      – Забароненае нешта везяце? Наркотыкі? Зброю? – недаверліва спытаў мытнік.

      Такса зайшла на пярэдніх лапах у секцыю.

      – Дзень добры, шаноўнае панства. Не жадаеце піва, ці яшчэ чаго пакрапчэй? – спытала яна басам.

      – Дзевушка, вы чуеце? – мытнік памахаў далонню.

      – Не… Так… Э… Чую. Не, не вязём, толькі сувеніры, – не адрываючы погляду ад сабакі, адказала дзяўчына.

      – Добра. Шчаслівай дарогі, – вымавіў адточаную фразу шэры чалавек.

      Такса павярнулася і пайшла за мытнікам.

      – Калі надумаеце, я буду ў першым вагоне, – кінуў на развітанне сабака.

      – Угумц, – адказаў заплечнік.

      Дзяўчына заплюшчыла вочы і паабяцала ў наступны раз каштаваць у Празе кексы толькі з разынкамі. Заплечнік з ёй згадзіўся.

      20 ліпеня 1794 года

      Фарба добра кладзецца на сухую, пасівелую дошку, запаўняе шчыліны, чапляецца за дрэнна адпаліраваную паверхню і цячэ ўніз. Трэба заўсёды пачынаць фарбаванне зверху, як мага больш вузкімі кавалкамі, асцярожна наносіць слой за слоем па перыметры, лавіць пэндзлем кроплі падцёкаў, што спрабуюць збегчы на чыстае, і вяртаць іх назад, уверх, пасля кожных трох-чатырох локцяў злазіць з драбінаў, цягнуць іх далей, ізноў забірацца па драўляных жэрдках з пэндзлем у зубах. Але вынік будзе таго варты.

      Ойча Серафім зрабіў некалькі апошніх мазкоў і паглядзеў уніз.

      – Гэй, Кромша, ты дзе? Казаў табе