Анамалія (зборнік). Алесь Бычкоўскі

Читать онлайн.
Название Анамалія (зборнік)
Автор произведения Алесь Бычкоўскі
Жанр Героическая фантастика
Серия Калекцыя беларускай фантастыкі
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6906-59-9



Скачать книгу

дрыхтоўку. Новая партыя маладняка прыехала літаральна днямі, і зараз зусім зялёныя юнакі праходзілі інтэнсіўную “абкатку”. Хтосьці трушком наразаў кругі вакол базы, хтосьці адціскаўся на руках да сёмага поту. А вось радавы Карусь Яблонскі вісеў торбай на перакладзіне, закінуўшы голаў уверх, маліўся пра сябе ўсім вядомым святым і ў думках развітваўся з жыццём.

      Побач стаялі хлопцы першага аддзялення разведроты і сяржант Вацлаў Кравец, які на чым свет крыў радавога Яблонскага, а заадно і ўсю яго радню, што выхавала “гультая, абібока, няздольнага ніводнага разу падцягнуцца”. Пачуўшы гудзенне самалётаў, сяржант на імгненне падняў галаву і падумаў: “Штурмавікі разлёталіся штосьці”.

      Пазнаёміўшыся з норавам сяржанта, хлопцы панура маўчалі. Разумелі, калі навічок радавы не падцягнецца, быць бядзе – сяржант вымусіць усіх бегаць пяць кіламетраў у процівагазе, на поўнай баявой выкладцы.

      Карусь трусіў нагамі і з усяе сіл намагаўся сагнуць рукі ў локцях, каб злавесная перакладзіна хоць на сантыметр наблізілася да падбародка.

      – Турнік не вытрымае, – прашаптаў хтосьці з баявых таварышаў.

      Небарака радавы баяўся “цёмнай”. Мучыў жах, што калі не адолее перакладзіну, з-за яго аднаго прымусяць усё аддзяленне бегчы крос, пакуль не схаваецца сонца.

      Усе гэта разумелі, сціскалі сківіцы, і поспех радавога Яблонскага расцэньваўся перамогай не менш значнай, чым перамога айчыннай зборнай на Алімпійскіх гульнях.

      У душы радавога Каруся Яблонскага жыла і заклапочанасць іншага роду. На ранішні сняданак армейская сталоўка частавала варанай фасоллю з мясам. Прынятая на пусты салдацкі страўнік, гэта ежа давала ў наступным неперадавальныя ўражанні, асабліва падчас фізічных практыкаванняў.

      Карусь напружваўся мацней і мацней, падцягваючыся на турніку, і вось мацней і мацней вытворныя біяхімічнага працэсу пераварвання фасолі ў страўніку воіна прасіліся вонкі. Карусь не на жарт хваляваўся, што яшчэ крыху намаганняў, і пад ім хлопне ядзерны выбух з паралельнай хімічнай атакай. Але гэтага не ведалі іншыя байцы. Сяржант Вацлаў Кравец нечакана перастаў мацюкацца і выцягнуўся смірна. Наблізіўся старшына роты, мужчына гадоў пад сорак.

      – …Праводзім фізпадрыхтоўку, – адрапартаваў Кравец.

      – Вольна, – сказаў старшына і прыняўся прыдзірліва разглядаць перакладзіну з мучанікам Яблонскім.

      Абліваючыся потам, з астатніх намаганняў, з дапамогай невядомых унутраных рэзерваў, радавы Карусь Яблонскі ўсё ж дабіўся пастаўленай мэты і адолеў перакладзіну, крануўшыся яе падбародкам. Пачуўся ўздых аблягчэння. Хлопцы ўміг павесялелі.

      І ў гэты самы момант здарылася непапраўнае. Салдацкія вантробы не вытрымалі напружання, і радавы Карусь Яблонскі, як кажуць у падобных сітуацыях, “садануў быццам з гарматы”.

      Ва ўсталяванай цішыні не было чутна нават гудзенне мух.

      – Выдатная падрыхтоўка, – з філасофскім выглядам прамовіў старшына і пакрочыў па сваіх справах.

      Карусь саскочыў з турніка і вінавата зажмурыў вейкі. Хлопцы баяліся паварушыцца. Твар сяржанта чырванеў ярчэй і ярчэй, наліваўся крывёй. І хутка па ўсёй тэрыторыі часткі было чутна, што думае асабіста Вацлаў Кравец пра навічкоў у войску.

      Пакуль раз’юшаны сяржант гучна абураўся, да хлопцаў страявым крокам наблізіўся салдацік вельмі ўжо небаявога целаскладу – нізенькі, вузенькі, у акулярах. На фоне астатніх стараслужачых разведроты, ён выглядаў даволі смешна.

      Салдацік наблізіўся да сяржанта і моўчкі спыніўся.

      – А гэта што за цуда? – Спытаў Кравец, закончыўшы сола.

      – Радавы Андрэй Шмялёў. Адкамандзіраваны ў першае аддзяленне разведроты.

      – Кім адкамандзіраваны?

      – Таварышам старшыной.

      – Так-так… – прамовіў Кравец. – Навічок значыць.

      – Толькі з вучэбкі, таварыш сяржант.

      – Чаму, радавы Шмялёў, вы адсутнічалі на ранішнім шыхтаванні?

      – Выконваў загад генерала Стральцова, – адрапартаваў навічок.

      – Загад значыць… – задуменна сказаў Кравец і дапытліва прыняўся разглядваць радавога Шмялёва.

      Хлопцы назіралі за размовай і баяліся чхнуць. Штосьці наспявала на хітрай душы іх камандзіра.

      – Адкажы мне шчыра, салдат, – украдлівым тонам вымавіў Кравец. – А як у цябе абстаяць справы з фізічнай падрыхтоўкай?

      – Не ведаю, таварыш сяржант. Пакуль ніхто не скардзіўся.

      – Пад’ём з пераваротам выканаеш?

      – Магу.

      – Колькі разоў падцягнешся?

      – Пятнаццаць.

      – Не брэшаш, салдат?

      – Дазвольце…

      Навічок скочыў на турнік, дзе нядаўна вісеў напаўзмучаны Яблонскі, адным махам выканаў тры пад’ёмы з пераваротам і пасля падцягнуўся чатырнаццаць разоў. Апошні пятнаццаты раз на палову не дацягнуў і скочыў уніз.

      З хлопцаў ніхто не паварушыўся. Усе былі ўражаны. Спрыт навічка падзівіў сяржанта.

      – Вучыцеся, –