Пляменнік чараўніка. К. С. Льюіс

Читать онлайн.
Название Пляменнік чараўніка
Автор произведения К. С. Льюіс
Жанр Героическая фантастика
Серия Добрая кніга
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 1955
isbn 978-985-6983-76-7



Скачать книгу

Нарніі – пра Хрыста. Я запытаў сябе: «Калі б сапраўды існаваў свет, падобны да Нарніі, і калі б справы ў ім (як у нашым свеце) пайшлі кепска, і калі б Хрыстос пажадаў прыйсці ў гэты свет і выратаваць яго (як Ён зрабіў у нашым), што б здарылася?» Гэтыя гісторыі – мой адказ. Нарнія – свет Гаваркіх Істотаў, і таму я падумаў, што там Ён стаў бы для іх Гаваркой Істотай, як Ён зрабіўся чалавекам тут. Я адлюстраваў Яго як ільва таму, што:

      А) Леў лічыцца царом звяроў.

      Б) У Бібліі Хрыста называюць “Ільвом Юды”.

      В) Мне сніліся дзіўныя сны пра львоў, калі я пачаў пісаць кнігу.

      Кожная з кніг раскрывае сваю частку:

      “Пляменнік чараўніка” распавядае пра стварэнне свету і пра тое, як зло прыйшло ў Нарнію;

      “Леў, Вядзьмарка і гардэроб” – пра ўкрыжаванне і ўваскрасенне;

      “Прынц Каспіян” – пра ўзнаўленне сапраўднай веры пасля адступніцтва;

      “Конь і яго хлопчык” – пра пакліканне і навяртанне паганца;

      “Падарожжа «Заваёўніка світанку»” – духоўнае жыццё (асабліва ў Рыпічыпа);

      “Срэбнае крэсла” – працяглая вайна з сіламі цемры;

      “Апошняя бітва” – прыход Антыхрыста (Малпы), канец свету і Апошні Суд».

Клайв Стэйплз Льюіс у лісце да Ан, 5 сакавіка 1961 года.

      Раздзел 1. Не тыя дзверы

      Гэтая гісторыя пра тое, што адбылося даўным-даўно, калі ваш дзядуля быў яшчэ немаўляткам. Гісторыя вельмі важная, бо тлумачыць, як пачаліся вандроўкі з нашага свету ў Нарнію і назад.

      У тыя часы містар Шэрлак Холмс яшчэ жыў на Бэйкер Стрыт і Бэстаблы[1]яшчэ шукалі скарб на Люішэм Роўд. У тыя часы хлопчыкі штодня мусілі насіць цвёрдыя каўняры, і школы былі горшыя, чым цяпер. Але вось ежа была лепшая, а што да цукерак, то не буду апісваць вам, якія смачныя і танныя яны былі, бо ад гэтага ў вас пацякуць слінкі. І ў тыя часы ў Лондане жыла дзяўчынка, якую звалі Полі Пламэр.

      Яна жыла ў адным з дамоў, што стаялі цесным шэрагам, сцяна да сцяны. Аднойчы раніцай яна выйшла ў сад за домам і ўбачыла, як нейкі хлопец залез на плот з боку суседскага саду. Полі вельмі здзівілася, бо раней у тым доме ніколі не было дзяцей. Там жылі старыя халасцякі: містар Кэтэрлі і міс Кэтэрлі, брат і сястра. Таму яна зацікаўлена паглядзела на хлопца. Яго твар быў вельмі брудны, нібыта ён спачатку выпацкаў рукі ў зямлі, моцна паплакаў і пасля выцер твар рукамі. Сказаць папраўдзе, амаль гэтак і было.

      – Вітаю, – прамовіла Полі.

      – Вітаю, – азваўся хлопчык. – Як цябе клічуць?

      – Полі, – сказала Полі. – А цябе?

      – Дыгары, – адказаў хлопчык.

      – Ого, якое смешнае імя, – хіхікнула Полі.

      – А Полі – яшчэ больш смешнае, – заўважыў Дыгары.

      – Няпраўда, – запярэчыла Полі.

      – Праўда, – адказаў Дыгары.

      – Прынамсі, я ўмываюся, – сказала Полі. – Табе варта было зрабіць тое самае, асабліва пасля… – тут яна змоўкла. Яна збіралася мовіць: “Пасля таго, як ты плакаў,” але падумала, што гэта будзе няветліва.

      – Так, я плакаў! – сказаў Дыгары гучным голасам. Яму было ўсё адно, што пра яго падумаюць, бо ён быў моцна засмучаны. – Ты б таксама плакала, – працягнуў ён, – калі б усё жыццё пражыла за горадам, мела поні, у вас у садзе цякла рака, а пасля цябе прывезлі б жыць у гэтую жудасную дзірку.

      – Лондан – зусім не дзірка! – абурылася Полі.

      Але хлопчык быў настолькі ўзрушаны, што не звярнуў на яе ніякае ўвагі і працягнуў:

      – … і калі б твой бацька быў далёка ў Індыі, і табе трэба было пераехаць да цёткі і дзядзькі, сапраўднага вар’ята (а каму такое спадабаецца?), і калі б гэта было праз тое, што яны даглядаюць тваю маму, якая вельмі хворая і… і… памірае. – Тут яго твар скрывіўся, як у чалавека, які спрабуе стрымаць слёзы.

      – Я не ведала, прабач… – сказала Полі. І потым, каб перавесці размову на штосьці больш вясёлае, запыталася:

      – Містар Кэтэрлі насамрэч вар’ят?

      – Ну, ён ці з глузду з’ехаў, – адказаў Дыгары, – ці яшчэ што. Цётка Лэці забараняе мне заходзіць у яго кабінет на гарышчы. Ужо адно гэта падазрона. І вось яшчэ што: кожны раз, калі ён звяртаецца да мяне падчас абеду, – а з ёй ён ніколі нават не спрабуе паразмаўляць, – цётка загадвае яму змоўкнуць. Яна кажа: “Не турбуй хлопчыка, Эндру”, або: “Я ўпэўненая, што Дыгары не хоча слухаць пра гэта”, ці: “Дыгары, ці не пагуляць табе ў садзе?”

      – А што ён спрабуе сказаць?

      – Я не ведаю. Ён ніколі не паспявае сказаць шмат. Але гэта яшчэ не ўсё. Учора ўвечары, калі я ішоў спаць, то праходзіў міма лесвіцы на гарышча. І мне здалося, што я пачуў ускрык.

      – Магчыма, ён замкнуў там звар’яцелую жонку.

      – Так, я пра гэта ўжо думаў.

      – Або друкуе фальшывыя грошы.

      – Ці, можа, ён былы пірат, як той чалавек у пачатку “Выспы Скарбаў”, і ўвесь час хаваецца ад сваіх былых сяброў-піратаў.

      – Як цікава! – сказала Полі. – Ніколі не думала, што



<p>1</p>

Бэстаблы – сям’я з прыгодніцкіх кніг ангельскай аўтаркі Эдзіт Нэсбіт.