Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае творы ў жанры анімалістыкі. Невялікія апавяданні сучасных пісьменнікаў-прыродазнаўцаў дазволяць чытачу зазірнуць у самыя розныя куты роднай прыроды, падгледзець жыццё звяроў і птушак. Кніга нагадвае, што людзі адказныя за захаванне прыгажосці нашай планеты для будучых пакаленняў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Новая книга из серии «Сучасная беларуская літаратура» включает рассказы шести современных прозаиков. Небольшие произведения показывают, что у каждого автора свой, особенный взгляд на окружающий мир. Писатели не замахиваются на то, чтобы одним произведением разрешить глобальные социальные конфликты, но заставляют задуматься о том, как приоткрыть сложный внутренний мир хотя бы одного человека. Адресуется широкому кругу читателей.
Выданне пачынае серыю кніг «Сучасная беларуская літаратура», якая прапануе чытачу найлепшае, што створана ў наш час у беларускай мастацкай літаратуры. Кніга «Дараванне» прысвечана сучаснай аповесці. У выданне ўвайшлі творы Алены Брава, Алега Ждана, Анатоля Бензерука, Алеся Бадака, Андрэя Федарэнкі. Аповесці розныя, але аднолькава прыцягальныя. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» прысвечана апавяданню. Прадстаўленыя творы належаць пісьменнікам розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму імкнецца разгледзець час, а разам з тым – паказаць уласнае мастацкае майстэрства. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» ўключае творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі і Людмілы Рублеўскай. Пісьменнікі добра ведаюць дзіцячую псіхалогію, умеюць размаўляць з чытачом на мове дзяцінства і робяць гэта без лішняй дыдактыкі і гучных павучанняў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.