Аналізуюцца аднакарэнныя і сугучныя словы беларускай мовы з рускімі адпаведнікамі. Слоўнік-даведнік не мае аналагаў у айчыннай лексікаграфіі. У слоўнікавых артыкулах супастаўляюцца лексічныя пары сугучных слоў, тлумачацца значэнні і сэнсавыя своеасаблівасці кожнага з іх у абедзвюх мовах, а таксама прыводзяцца прыклады памылковага ўжывання іх. Адрасаваны тым, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, у прыватнасці нормамі словаўжывання ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму, – вучням, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, перакладчыкам.