Кузьма Чорны

Список книг автора Кузьма Чорны



    Хвоі гавораць

    Кузьма Чорны

    Упершыню апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» 9 траўня 1926 года. У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі.

    Трэцяе пакаленне

    Кузьма Чорны

    У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

    Пошукі будучыні

    Кузьма Чорны

    Асноўная праблематыка рамана «Пошукі будучыні» непасрэдна выцякае з задумы твора: вытлумачыць, дзе і як знайсці шчаслівую будучыню для шматпакутнага беларускага народа і радзімы. Натуральна, аўтар не дае гатовых рэцэптаў, ён разважае і прапануе чытачу паразважаць разам з ім. Дзея ў рамане распачынаецца ў час першай сусветнай вайны 1914–1918 гг. і завяршаецца ў час другой сусветнай вайны. Такім чынам, адрэзак часу вызначаны. Зразумела, што за гэты перыяд адбылося шмат эпахальных падзей.

    Млечны Шлях

    Кузьма Чорны

    Кузьма Чорны задуму свайго рамана «Млечны Шлях» сфармуляваў як «беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у часе Айчыннай вайны». Пісьменнік скончыў гэты твор незадоўга да сваёй смерці, у год вызвалення Беларусі.

    Лявон Бушмар

    Кузьма Чорны

    Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе – сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».

    Заўтрашні дзень

    Кузьма Чорны

    Першае – гэта тое, што сама справа была вельмі цікавая сваёй таемнасцю. Нехта ходзіць, і ніхто яго ўбачыць не можа. А другое – гэта ж ён, Коля, праспаў у шапку таго невядомца, які можа тут нарабіць вялікага зла. Фрагмент аповесці.