Аповесць «Ціхая плынь» Максім Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае жыццё, пісьменнік адкрывае духоўныя скарбы беларускага народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе. Аповесць уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры.
Дэбютны зборнік аповядаў Уладзя Гарбацкага запрашае чытацтва ў сьвет вясёлых і сумнявых праўдзівых гісторыяк, напісаных у мяшаным мастацка-дакумэнтальным жанры. Зь дзяцінства аўтара натхняе віцебская казка і само княскае места Віцебск, сталае непаўторным тлом усіх казак і прозы жыцьця. А ў цэнтры расповядаў месьціцца жыцьцё аднаго простага і такога адрознага віцябляніна…