Галерэя «Б»

Скачать книги из серии Галерэя «Б»



    Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)

    Наталка Харытанюк

    Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.

    Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)

    Ян Максімюк

    “Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

    Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

    Сяргей Балахонаў

    Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё? Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі. Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

    …І цуды, і страхі (зборнік)

    Вольга Бабкова

    Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.