Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

шырэй. А між тым, і пры жыцці той чалавек увасабляў сваёй дзейнасцю ці не цэлы інстытут альбо тэатр… Аглядаючы ашмянскія вуліцы і вулачкі пачатку XX стагоддзя, думаю, канешне ж, пра тое, а ці помняць, ці ве даюць тут многіх з кагорты славутых ашмянцаў, з тых землякоў хто мэтай свайго жыцця бачыў клопат “і ў малым, і ў вялікім павышаць узровень шчасця ў жыцці”…

      1904 год… Дзесьці тут, па Віленскай і Барунскай вуліцах, бегаў малечай будучы рускі спявак Аляксандр Батурын. Бацька – настаўнік. У 1911 годзе Батурыны пераязджаюць у Адэсу. Аляксандр працуе шафёрам, памочнікам механіка цэнтральнага гаража ў Адэсе. Спявае ў мастацкай самадзейнасці. Затым шляхі да новых творчых вышынь прыводзяць колішняга ашмянскага падлетка ў Ленінград. Аляксандр заканчвае кансерваторыю. Настаўнік – амаль зямляк: лірычны тэнар са Старадубскага павета Канстанцін Сцяпанавіч Ісачанка. Чаму спыняюся на настаўніку?.. I сам Канстанцін Сцяпанавіч выйшаў у вялікае мастацтва з простай сям’і. Таму, мусіць, і ўвагу асаблівую аддаў рабочаму хлопцу, які праз гады стане вядомым на ўсю Расію бас-барытонам. На працягу амаль 30 гадоў Батурын будзе адным з вядучых салістаў Вялікага тэатра оперы і балета ў Маскве. Як след – званне народнага артыста РСФСР, Дзяржаўная прэмія СССР, выступленні на сцэнах тэатраў Італіі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі, Бельгіі, Англіі…

      Ашмяны. Пачатак XX ст.

      Раздарожжа нашага краю—адбітак і на лёсах суайчыннікаў. Адны выбіраліся ў вялікі свет на Усход. Другія ішлі за навукай у Літву… У 1914 годзе ў Ашмянах нарадзіўся літоўскі спявак Уладзімір Піліпавіч Рубацкі. Вучыўся ў Ашмянскай гімназіі. Затым патрапіў у войска. Некаторы час быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Збіраўся стаць юрыстам. У 1944—47 гадах – артыст хору Беларускага ансамбля песні і танца ў Гродне. Уладзімір у Вільнюсе паступае ў кансерваторыю. Таленавітаму спеваку было на той час ужо даўно за трыццаць… Паралельна працуе ў Літоўскай філармоніі. А з 1949 года – саліст тэатра оперы і балета Літвы. Выконваў партыі Ягаў “Атэла” Дж. Вердзі, Анегіна – у оперы “Яўгеній Анегін” П. Чайкоўскага, Рыгалета ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі… Яшчэ у 1959 годзе атрымаў званне заслужанага артыста Літвы.

      У Ашмянах – сляды яўрэйскага пісьменніка і пада рожніка Якава Сапіра. Ён нарадзіўся ў мястэчку ў 1822 годзе. 3 горада, што прытуліўся да ракі Ашмянка, – мастак Ігар Мікалаевіч Шкуратаў. Зараз выкладае ў Віцебскім універсітэце. На віцебскіх, браслаўскіх пейзажах Шкуратава відаць адбітак і ашмянскай прыроды, тыя праменьчыкі, што з дзяцінства лавіў яго мастацкі зрок на роднай Ашмяншчыне. Крыху болей як на дзесяцігоддзе пазней за Шкуратава на радзіўся ў Ашмянах мастак Вітольд Урбановіч. А яго разам з бацькамі пасля Вялікай Айчыннай вайны дарогі прывялі ў Польшчу. Скончыў акадэмію ў Кракаве, стаў вядомым у Польшчы мастаком-мадэрністам. Работы ўраджэнца Ашмянаў захоўваюцца ў музеях Парыжа, Лондана, Кракава, Варшавы, у калекцыях Швецыі, Галандыі, ЗША, Германіі.

      Звесткі шмат пра каго са знакамітых землякоў можна знайсці ў Ашмянскім раённым краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча, якому ўжо болей за паўстагоддзе. Спярша скарбонка гістарычных памятак працавала на грамадскіх палатках. А ў 1965 годзе музей пачаў лічыцца дзяржаўным… Яго супрацоўнікамі з’яўляліся дасведчаныя збіральнікі памятак (археалагічных і гістарычных) зямлі беларускай Валянціна Караткевіч і Міхаіл Спірыдонаў. Факт таксама з цікавых: Валянціна Браніславаўна пазней стала жонкай слыннага пісьменніка. Канешне ж, яе мысленне, яе светапогляд – і ў фундаменце, здавалася б, сціплага раённага музея.

      Мясціны вакол Ашмянаў – прыкметныя, вартыя ўвагі і праз сваіх ураджэнцаў праз тых, хто працаваў нарадзіўся ў вёсках і вёсачках, – пісьменнікаў, вучоных, гісторыкаў. На маёй уласнай памяці – і тое, з якой павагай адгукаўся, прыкладам, пра Баруны (яны крыху болын за 20 кіламетраў ад Ашмянаў) паэт і перакладчык Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на сустрэчу з ім у Маладзечне, калі ўжо няшмат і часу заставалася гэтаму яркаму чалавеку быць у адведках на планеце Зямля. Пятро Іванавіч, згадаўшы сваю вучобу ў Барунскай настаўніцкай семінарыі, расказаў пра амаль што напісаную для выдавецтва “Полымя” кнігу пра Баруны. Здаецца, і паказваў нават машынапіс. Чамусьці ў памяці адклалася лічба – 90 старонак. Тады якраз “Полымя” адну за другой выпускала кніжачкі серыі “Па роднаму краю”. Добра было б узнавіць Бітэлеўскі рукапіс…

      Баруны – радзіма гісторыка і грамадскага дзеяча, заход небеларускага падпольшчыка Мікалая Сямёнавіча Арэхвы. Біяграфія Ашмяншчыны ў часы гаспадарання палякаў – у яго кнізе “Справы і людзі КПЗБ”. Свая гісторыя, свае знакамітасці – і ў Гальшанаў, Жупранаў Гейстунаў, Кушлянаў ды іншых гісторыяй асвечаных мясцінак Ашмяншчыны. А яшчэ ж – Навасады, адкуль родам святар і паэт Андрэй Зязюля. Дзе ён толькі ні служыў ксяндзом – у Смілавічах, Сянно, Ракаве, Новым Свержані… А беларусам сябе ўсвядоміў у час вучобы ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу. Імя, між іншым, далёка не выпадковае не толькі ў гісторыі Ашмяншчыны, але і ў беларускай літаратуры. Вядомы беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан у артыкуле “Андрэй Зязюля: хрысціянская філасофія і асветніцкая дзейнасць” піша: “Афарыстычна паэтава любоў абазначана назваю зборніка вершаў – «3 род нага загона». Але тут – не