Шал (зборнік). Юры Станкевіч

Читать онлайн.
Название Шал (зборнік)
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Другі фронт мастацтваў
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6906-88-9



Скачать книгу

>

      і на чорціка зірні.

      ён зусім маленкі, ціхі.

      ад яго не будзе ліха…»

      «вясёлы пікнічок».

      вершаскладанкі.

      1

      адзін адносна малады чалавек на прозвішча андруш валовіч апоўдні з’явіўся на плошчы правінцыйнага горада сярэдніх памераў. ён зверыўся з гадзіннікам. і з пачуццём узрастаючага дыскамфорту агледзеўся навокал. да сустрэчы з заказчыкам заставалася каля дзесяці хвілін. валовіч не збіраўся чакаць яго больш за дамоўлены час. а пакуль тое – «прабіў» людзей вакол сябе. і нядобра задумаўся.

      чалавек на прозвішча андруш валовіч адчувальна пацярпеў к сярэдзіне свайго жыцця. трэцеразрадная пасрэдніцкая фірма па транспарціроўцы лесу, у якой ён працаваў за адсутнасцю ў раённым цэнтры лепшага, узнялася на немалыя грошы. але, як часта бывае ў такіх выпадках, камусьці варта чакаць горшага. што і адбылося з валовічам. успомнілі раптам, быццам ужо колькі год ён з’яўляўся чальцом незарэгістраванай суполкі, якая нейкім чынам зшыхтоўвалася з «зялёнымі». а «зялёныя» калісьці выступілі супраць масавай высечкі лесу. магчыма, гэта паўплывала на падзеі. а магчыма, камусьці спатрэбілася яго сціплая пасада. валовіч колькі год таму скончыў тэхналагічны інстытут. але вартага месца ў жыцці яму не знаходзілася.

      дык вось. некалькі тыдняў назад яго з падкрэсленай ветлівасцю папрасілі напісаць заяву аб звальненні. па асабістым жаданні. як з ім няшчыра падзяліўся інфармацыяй дырэктар – даволі малады, паспяховы бізнесовец, але падлаваты па натуры – маўляў, перадусім да яго завіталі двое «адтуль». быццам яны зрабілі «прад’яву»: альбо працаваць далей без нядобранадзейнага ў поглядах валовіча, альбо ў фірме пачнуцца праблемы.

      гэта магло быць праўдай. а магло – і не. валовіч уважліва тады выслухаў. і папрасіў чысты аркуш. упарціцца не было сэнсу. бо калі ў доме заводзяцца гніль і клапы з тараканамі – яго варта спаліць. ці ўзарваць. але такая тэорыя не праходзіла. а ў занядбанай кватэры чакала яго штодня жонка аня з дзесяцігадовай дачкой. сям’ю трэба было карміць. так здарылася, што валовіч пасля некалькіх беспаспяховых спробаў знайсці працу стаў «выканаўцам». і справа, як лічыў валовіч, тут была не ў сусветным эканамічным крызісе. яна гнездзілася, напухала гноем глыбей. «выканаўца», між тым, азначала чалавека, які згодны быў брацца амаль за любую працу. у тым ліку і разавую. ехаць на заробкі далёка не выпадала. часам людзі за межамі ціха знікалі. быццам іх і не было. і ніхто іх не шукаў. і валовіч пра тое ведаў.

      дык вось. валовіч меў далёка за трыццаць год. гэта быў даволі моцнага целаскладу, але хударлявы мужчына. з еўрапейскімі рысамі твару. светлыя, колеру саломы, валасы на галаве пачыналі ўжо сівець. але лоб удала гарманіраваў з падбародкам. і толькі шэрыя, празрыстыя вочы раз-пораз цямнелі, калі ён быў чымсьці незадаволены. альбо проста злаваў.

      вось і цяпер, калі б у яго спыталі, а ён шчыра адказаў, то пэўна, здзівіліся. бо пачулі б, што ён, як ніхто мабыць іншы, ненавідзеў свой родны горад. і, за рэдкім выключэннем, амаль усё, што ў ім існавала. рухалася і – жыло. валовіч меркаваў іншым разам, быццам мае на тое своеасаблівую рацыю. і права. але пра свае пачуцці лічыў за лепшае маўчаць.

      гарадская плошча ў старой частцы горада была невялікая, бо ў новай частцы існавала яшчэ адна плошча. з гіганцкім бронзавым помнікам. на ёй праводзіліся парады і маніфестацыі. валовіч у думках неяк здзівіўся: з’яўляецца маральна здаровым суседні народ, ці не? бо ў цэнтры краіны якога амаль дзевяноста гадоў ляжыць насычаны бальзамам і антыгнілевымі растворамі, даўно спруцянелы правадыр. які пры жыцці знішчыў мільёны сваіх жа суграмадзянаў. пытанне заставалася без адказу.

      дык вось на плошчы, куды прыйшоў валовіч, было ў гэты час амаль бязлюдна. пасярэдзіне яе цяжка грувасціўся храм. які належаў праваслаўнай царкве. колькі год таму храм нечакана трэснуў на некалькі частак. і цяпер вакол яго вяла завіхаліся рамонтнікі. перад храмам бязглузда месціўся помнік князю. быццам заснавальніку горада. павеў, так бы мовіць, новага часу. ліцвінскі князь з XI стагоддзя быў чамусьці выяўлены ці то знарок, ці то па неадукаванасці, у выглядзе маскавіцкага ваяра. ХVII стагоддзя. у загнутых угору ардынскіх чаравіках. падперазаным хламідай. і з сімвалічным мячом-крыжом у руцэ. ззаду яго постаці выглядаў анёл з тварам трансвестыта. і крыжаваў плошчу трыма пальцамі. наўпрост намякаючы на пасляраскольнае хрысціянства. хоць у свой час, меркаваў валовіч, сапраўдны князь быў паганцам. і, пэўна, насіў еўрапейскія боты. галава псеўдакнязя выглядала занадта малой. а рукі значна большых за яе памераў. насупраць ад помніка стаяў былы заезны дом, альбо карчма. цагляны будынак зроблены на стагоддзі яе былым уладальнікам шаем мазо. які даўно пакінуў гэты свет. але ахвяраваў новай уладзе цяперашні гарадскі вузел сувязі. ззаду ад князя плошчу аблямоўваў прастакутнік кінатэатра. у ім цяпер знайшлі прытулак дробныя прыхаднідзялкі. аднекуль здалёк. тут, у былым кінатэатры, яны ўсталявалі гульнявыя аўтаматы. на большае ў іх, пэўна, не хапала вынаходлівасці. пажадлівыя іх тварыкі раз-пораз з’яўляліся ў дзвярах кінабудынка. і нешта ліхаманкава нагаворвалі ў мабільныя тэлефоны. на тварыках гэтых увішных гаспадаркоў