Электронная книгарня

Все книги издательства Электронная книгарня


    Нічые (зборнік)

    Андрэй Федарэнка

    Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

    Ланцуг (зборнік)

    Андрэй Федарэнка

    Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

    Марута

    Рудольф Фадеев

    Повесть «Марута» – это путь по тернистому стеклянному лабиринту, в котором вместо гладких стен – острые и болезненные наросты, больно терзающие кожу и оставляющие липкие и кровавые безобразные следы. Главный герой – человек без имени, прошлого и будущего. Впереди у него пустота. А позади… Страшная зависимость, от которой не скрыться ни в одной точке земного шара. «Марута» – манифест непрерывного мучения, кратерами изуродовавшего судьбу целого мятежного поколения, так и не нашедшего своего места под солнцем в цивилизационных завихрениях нашей реальности.

    На заснежаны востраў

    Анка Упала

    Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, – кажа пісьменніца. – Хай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

    Саламея

    Оскар Ўайлд

    Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда – Обры Бёрдслі.

    Московский автономный округ, или На краю Чукотки. Город Менск (зборнік)

    Сергей Тымнэттыкай

    Чукотский писатель Сергей Иванович Тымнэттыкай живет и работает в г. Вашингтон (США). Ему принадлежит авторство таких романов, как «Ятъёл» (1997) и «Гынам гын инэчичевыркын?» (2002). «Московский автономный округ» и «Город Менск» – третья и четвертая книги писателя.

    1939 год і Беларусь. Забытая вайна

    Анатоль Трафімчык

    Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

    Маўчы і будзь хітрым (зборнік)

    Кастусь Травень

    У кніжцы апавяданняў «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.

    Брыгадны генерал (зборнік)

    Кастусь Травень

    Цэнтральны твор кніжкі – невялічкая аповесьць ‘’Імперскі сіндром’’, якая пераносіць гістарычныя падзеі ў Беларусі наперад, у блізкую будучыню. Героі аповесьці: расейскія алігарх, генерал ФСБ, тутэйшыя афіцэры спецслужб, кіраўнікі брацкіх дзяржаў, патрыёты, шматлікая пятая калона… і востра закручаны сюжэт, ‘’так, што крышу зносіць’’ па водгуку аднога з чытачоў. Аўтар апіраецца не толькі на сваё ўяўлення, ён шырока карыстаецца дакументальнымі ўстаўкамі з інтэрв’ю высокапастаўленых асоб, навукоўцаў, інтэрнэтаўскіх водгукаў тутэйшых патрыётаў…

    Мінакі

    Аляксей Талстоў

    На першы погляд, “Мінакі” – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх законах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта самым належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі б быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік. Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх самнасам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.