Название | Чалавек з брыльянтавым сэрцам |
---|---|
Автор произведения | Леанід Дайнека |
Жанр | Детская фантастика |
Серия | Кніжная паліца школьніка |
Издательство | Детская фантастика |
Год выпуска | 1994 |
isbn | 821-161-3933-12-9 |
І вось аднойчы Нешта адчула, што яму цесна ў падзямеллі. А наверсе грымеў, вуркатаў горад, заліты сонечнымі промнямі і людскімі ўсмешкамі. Горад быў рознакаляровы, вясёлы, а Нешта было пякельна-чорнае, сумнае, дэпрэсіўнае. І Нешта рынулася ў атаку на горад. Яно пачало наступленне па сістэме ўсіх гарадскіх труб.
У Нешта была страшная зброя – доўгія ўчэпістыя шчупальцы-прысоскі. Чалавек заходзіў у ванную, і там яго знянацку хапалі агідныя слізкія шчупальцы, у якіх праз колькі хвілін ён паміраў. Тое ж самае здаралася ў лазні, у туалеце. Гаспадыня мыла ў кухоннай ракавіне гародніну, а шчупальцы-прысоскі груба апляталі жаночыя рукі, душылі яе. У калысцы, весела шчабечучы, ляжала грудное дзіця, маці адвярнулася, каб узяць тэлефонную трубку і раптам – крык, хрып. Дзіця ссінела, яно ўжо мёртвае, а на падлозе, ад калонкі да ваннай, чырвоны кропельны след, нібы нейкі звярок прабег.
Паліцэйскія ўлады, а потым і армейскія, кінулі супраць Нешта ўсіх сваіх людзей, узброеных напалмам, дынамітам, атрутнымі газамі. Яны заганялі Нешта ў падзямелле ў адным месцы, але яно вырывалася на паверхню, як грозны вулкан, у многіх іншых. Яно было мабільнае, хітрае, з імгненнай рэакцыяй, яно не шкадавала нікога. Гараджане кінулі свае кватэры, канторы, бальніцы, заводы, рэстараны і рынуліся з горада ў лясы і палі. Туды, дзе была голая зямля, якая не пахла бензінам, Нешта, з гулам і свістам, з дзікім рогатам, вырвалася з падзямелля, разломваючы асфальт, і расцяклося па вуліцах і плошчах. Яно было дужа галоднае, бо паліцэйскія і салдаты доўгія месяцы трымалі яго ў блакадзе, і адразу пачало прагна жэрці дрэвы, клумбы, трамвайныя рэйкі, мачты асвятляльных ліхтароў. Толькі праз трыццаць шэсць дзён Вялікі Жах (а гэта, вядома ж, быў ён!), пакінуўшы пасля сябе спаленыя, разбітыя гарадскія кварталы, зноў адступіў у падзямелле.
Знізу пачуўся голас Дулеба:
– Спадар Гай, да вас завіталі госці.
Аказваецца, на Чорны Хутар прыляцеў Навум Масейкін