Жыцьмем. Анатоль Вярцінскі

Читать онлайн.
Название Жыцьмем
Автор произведения Анатоль Вярцінскі
Жанр Поэзия
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Поэзия
Год выпуска 2012
isbn 978-985-7007-48-6



Скачать книгу

па часе напісання, так і па жанрава-тэматычнай адметнасці, раздзелаў. Атрымалася дзве кнігі ў адной.

      Першапачаткова мелася на ўвазе сабраць пад адной вокладкай толькі вершы, што пісаліся цягам апошніх, 1997–2011 гадоў, але па розных прычынах не ўключаліся ў асобныя выданні, у тым ліку і ў аднатомнік выбраных твораў, які выйшаў у выдавецкай серыі «Беларускі кнігазбор» (2009). Што і рабілася, укладаліся, часам з нязначнай праўкай, тэксты, якія пабачылі ўпершыню свет на старонках перыядычных выданняў – ранейшага «ЛіМа», «Літаратурнай Беларусі» («Новы час»), «Народнай волі», «Полымя», «Дзеяслова», «Тэрмапілаў», «Верасня».

      Ды ў працэсе падрыхтоўкі выявілася, што кніжнымі «выбранымі творамі» абыдзены на толькі некаторыя вершы, але і асобныя паэмы. Найперш – загадкавы для мяне самога лірычны аповед з яго двухслоўным новатворам-рэфрэнам «Кэты-мэнэй». Напісаны аж у 1971 годзе, ён быў надрукаваны толькі ў ліпеньскім нумары часопіса «Крыніца» за… 2001 год. I больш нідзе не з’яўляўся. Не ўключаліся ў «выбранае» таксама датаваныя 1970-мі гадамі «Паэма мора» і дарожная паэма-эсэ «Снег і сонца. Абмен надвор’ем – жартам і ўсур’ёз». Перачытаў нанава ўсе гэтыя тры рэчы. Здаецца, іх аб’ядноўвае не толькі час напісання, але і нешта духоўна-сутнаснае, прасякнутае пэўным светаадчуваннем. І яны натуральна склалі асобны раздзел кнігі.

Анатоль ВярцінскіЛюты 2012 г.

      Вершы апошніх гадоў (1997–2011)

      На радзіме пеўні пяюць…

      Пеўня першага я пачуў праз сон.

      Абудзіўся – пачуў я другога пеўня.

      Недалёка ад вёскі жыву колькі дзён,

      але неяк той спеў даляцеў неспадзеўна.

      Праспявалі пеўні і трэці раз,

      на ўсё той жа высокай, пранізлівай ноце.

      I замоўклі… Забілася сэрца ў адказ.

      Значыць, жыцьме мой родзе, мой народзе?

      Значыць, вёска жыве?

      Значыць, певень пяе? —

      па законе, што тут здаўна існуе,

      па законе нязменным, спрадвечным,

      і прыродным, і чалавечым.

      Так даўно павялося ў нашых краях,

      што дзень новы нам певень абвяшчае,

      абвяшчае і дзень ён, і зборы ў шлях,

      і сяўбу, і касьбу, і збор ураджаю.

      Певень гэты жывучы – пяючы наўздзіў.

      Цяжка край уявіць без гэтай птушкі.

      Ён Скарыну будзіў, ён Купалу будзіў,

      ён будзіў касінераў Кастуся і Касцюшкі.

      На маёй Беларусі певень пяе.

      Певень голасна будзіць: «Беларусы, не спіце!

      Тым, хто рана ўстае, таму Бог дае.

      Прачынайцеся, справу рабіце!

      Прабуджайцеся! Справу рабіць самы час!

      Не здавайцеся паняверцы і скрусе!

      Бо інакш праспіце свой апошні шанс…»

      …Пеўні звонка пяюць на маёй Беларусі!

1997

      Беларушчына. Трыпціх

      1. Беларускі шлях

      Беларускі шлях.

      Пыл і пот,

      стогн і страх.

      Колаў скрып у каляіне.

      Птушкі прысвіст на каліне.

      Гацім гаць:

      «Га-а-а-х!»

      Беларускі шлях.

      Бліскавіц зігзаг.

      Сінь смугі ды хлеб надзённы.

      Хто вядзе, а хто вядзёны?

      Гацім гаць:

      «Га-а-а-х!»

      2. Беларускі дом

      Беларускі дом…

      Ён – рэальнасць

      ці фантом?

      Ці наяве тая ж хата,

      што шыбінай слепаватай

      на свет глядзіць вінавата?

      Толькі хатка, а не дом?

      Беларускі дом. Беларускі сіндром.

      Які ж дом, калі на куце,

      выпнуўшы нахабна грудзі,

      госць сядзіць гаспадаром?

      Які ж гэта дом?

      3. Беларуская ідэя

      Беларуская ідэя.

      Яна – роспач

      ці надзея?

      Гучыць рэха: «…дзе я?.. дзе я?..»

      Беларуская ідэя.

      Толькі слова,

      ці і дзея?

      Гучыць рэха: «…дзе я?.. дзе я?..»

      Рэха ў лесе, рэха ў полі.

      Чаго ў рэху гэтым болей? —

      Веры, скрухі або смеху

      ў гэтым рэху?

1997

      Параўнанні

      Што робіцца? – пытаюся з трывогай.

      Прыходзяць параўнанні на падмогу.

      То вечарам, то ў сне, то ўранні

      прыходзяць нечакана параўнанні.

      Прыходзіць