Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Читать онлайн.
Название Чужая бацькаўшчына
Автор произведения Вячаслаў Адамчык
Жанр Книги для детей: прочее
Серия Школьная бібліятэка
Издательство Книги для детей: прочее
Год выпуска 1978
isbn 978-985-02-1143-9



Скачать книгу

. У зацiшку за хатамi, каля чорных голых яблыняў, на якiх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, вiлiся слупом, нейкiя большыя ў гэту пару, камары.

      Уночы завязваўся туман, асыпаючыся наранкi iмжою: на мокрым зеленаватым галлi дрэў дрыжалi i налiвалiся, як сляза на вейках, кроплi вады. Сярод дня пазiрала белаватае сонца – туман разыходзiўся, падымаючыся жаўтаватымi, як дым ад сырога алешнiку, хмарамi. Адкрываўся свет – белаватае, выпаласканае дажджамi ржышча за вёскаю, зялёная рунь на грудку, рудая i пухкая, як выхаджанае цеста, ралля, сiвыя абымшэлыя каменнi пры чэрствай пясчанай дарозе, што выдавалi здалёк авечкамi.

      Праз рэдкае галлё пруткiх дрэў у вёсцы былi вiдаць каўпакi стрэх з зялёнымi пляйстрамi сырога моху, нечы не дакрыты яшчэ жоўтым, як воск, кулём хлевушок. На прывязаным уздоўж страхi тоўстым рублi стаяў мужчына, ляпаў шырокаю стрыхалкаю, падбiваючы густую шчотку саломы.

      Учуўшы цяпло ў гразкiх, без гною, хлявах, рыкалi каровы, i нехта выпускаў сваю на зрудзелы прыгумень, каб выветрылася, а потым гнаў вулiцаю да вады, забягаючы наперад, лёгка ляпаў рукою па шыi, заварочваў да рэчкi. З вёскi было вiдно, як праз голы i карычняваты, нiбы дзяркач, алешнiк блiшчыць настылым холадам вада.

      Узяўшы за дзве полкi спаднiцу i пераступiўшы калючы дрот, наўпрасты праз садок, дзе мiж радкоў карчыстых яблынь ляжалi на козлах накрытыя кажухамi яловай кары шарыя калоды вулляў, да рэчкi спускалася кабета з лазовым кошыкам у руцэ, з якога выпiраўся сiняваты авечы трыбух.

      У чорным лiсцi пад вiшнямi граблiся i цiўкалi, шукаючы яшчэ квактуху, цыбатыя, бясхвостыя байстручкi-кураняты, што вывелiся пад самую восень, недзе за хатаю, у дзiравым i сiвым, нiбы абсыпаным попелам, лопусе.

      Вулiцаю ехала падвода – па пяску пруткiмi вяршкамi шоргаў накiданы на воз малады алешнiк. Перакiдваючы лейцы i астаючыся з-заду воза, чалавек у суконным паўшубку з рудым цялячым каўняром кiраваў каня на брукаваны надворак – на гладкiх каменнях з грукатам падскоквалi колы.

      За рэчкаю смяялiся бабы, варочаючыся з маладога, жаўтлявага пад зiму, хвойнiку i несучы ў радзюжках кастрыцу – падкiнуць на подсцiл карове цi высыпаць на прызбу. Iхнi тонкi голас i смех быў доўга чуваць, нават яшчэ з надворкаў, калi яны ўвайшлi ў вёску i па адной адлучалiся ад купы, заварочваючы кожная пад сваю хату.

      Людзi ўпраўлялiся да зiмы. Мянялася квадра месяца – чакалiся халады. Трымаючы пад пахаю ўкручанае ў салявы мяшок шкло, па вёсцы хадзiў шкляр. За iм бегла i гаўкала, трасучы доўгiмi вушмi, жоўтая з крываватымi лапамi сучачка. Шкляр iшоў, задраўшы голаў i высока паднiмаючы ногi, як ходзяць сляпыя, i не азiраўся. Сучачка мiнула колькi хат, пагаўкала, стоячы сярод вулiцы, i, вiнавата ўгнуўшы голаў, пабегла назад.

      Вёска сцiшэла, толькi недзе далекавата, у другiм канцы яе, быў чуваць цяжкi, тупаваты грукат цапа. I раптам зноў зайшлася ад брэху i клубком выкацiлася на вулiцу аблавухая жоўтая сучачка.

      У другой ад канца хаце ўжо ведалi, што ў вёску iдзе нехта чужы – пiльная сучачка нiколi не брахала на тутэйшага чалавека.

      – I каго ж гэта там нясе? – не вытрывала мажная, сытая, як ялавiца, маладзiца i, стаўшы каленам на лаву, глянула ў запацелае акно.

      З белаватае ад перацёртага жвiру шашы, што хавалася ў карычняватай навiсi старых, карэлых бярэзiн, на пясчаную чэрствую дарогу, у вёску, звярнулi двое мужчын. Адзiн у кароткiм белым кажусе з нявыдубленых аўчын, у чорнай, як граковае гняздо, авечай шапцы, другi – у суконным рудым паўшубку. Той, што быў у паўшубку, выдаваў высокiм i, як можна было пазнаць па лёгкай хадзе, маладым.

      Мужчыны дайшлi да шарага, перакошанага ад старасцi крыжа з белым новым ручнiком, завязаным каля абразка, i завярнулi да першай, што глядзела на вулiцу адным кутным акном, хаты.

      – Да Чадоў пайшлi, – зняла з лавы калена i пакруцiла на клубах спаднiцу сытая маладзiца.

      – Мо швагiр з Восава? – аказалася старая, седзячы на палку, што быў замест ложка, i трымаючы растапыранымi пальцамi цяжкi клубок пражы – у кошыку на зямлi круцiўся высушаны ў печы i раз’еханы пачынак. Старая намотвала арэхавым юрком на клубок пражу. Каструбаватая нiтка суха трашчала ў юрку.

      – Чужыя саўсiм людзi, – маладзiца адышлася ад акна i развязала пад барадою белую ў сiнiя валошкi хустку. – Духата, каб мы не пачадзелi, – i яна пацягнула за адзiн ражок хустку, паказаўшы пышныя, пэўна наранкi вымытыя, цёмна-русявыя валасы, скручаныя на патылiцы ў тоўстую куклу.

      У хаце стаяла парная гарачыня – на стале i на лавах астывалi накрытыя чыстымi ручнiкамi гарачыя боханы хлеба. Ад iх пахла гаркаватаю падпаленаю скарынкаю i кляновым лiсцем. У хаце, густа запацеўшы, плакалi вокны – яны былi без дубэльтаў. Буйны серабрысты, як луска, пот збягаўся ў кроплi i сцякаўся па шкле на жаўтаватую нефарбованую шуфляду – на ёй ужо вымаклi чорныя палосы. Праз шырокiя вадзяныя рагi на шыбах было вiдаць, як па частаколе скача не злiнялая яшчэ, з нейкiм мокрым, як выскубеным, чубком пярэстая сарока.

      – Навiну ж нейкую прынясла, – сказала старая, ссоўваючы з высокага палка худыя жоўтыя ногi, каб раскруцiць сухi асыпаны пачынак.

      – Во, да нас iдуць тыя людзi, – пазяхнула маладзiца i зiрнула ў люстэрка, убачыла свой ружаваты ад гарачынi твар i асталася давольнаю.

      За